Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ разлічвае павялічыць біржавы таваразварот з Казахстанам

05.08.2021

Магчымасці нарошчвання аб'ёмаў біржавога тавараабароту Беларусі і Казахстана, а таксама перспектывы заключэння транзітных здзелак паміж казахскімі экспарцёрамі і пакупнікамі з трэціх краін абмеркаваны падчас анлайн-канферэнцыі, арганізаванай Беларускай універсальнай таварнай біржай (БУТБ) і Пасольствам Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш за 30 казахстанскіх дзелавых колаў, якія плануюць працаваць на беларускім рынку.

DSCF5364.JPG

«Мы вельмі зацікаўлены ў актывізацыі ўзаемадзеяння з казахстанскім бізнесам і хацелі б, каб Казахстан нароўні з краінамі Еўрасаюза і Расійскай Федэрацыяй увайшоў у топ нашых знешнегандлёвых партнёраў. Тым больш, што патэнцыял для далейшага развіцця ўзаемнага гандлю, безумоўна, маецца. У прыватнасці, мы гатовыя забяспечыць рэгулярныя пастаўкі ў Казахстан буйных аб'ёмаў беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі. У першую чаргу гэта цукар, які ўжо рэалізуецца праз біржавую пляцоўку на казахстанскі рынак. Акрамя таго, зараз мы прапрацоўваем магчымасць павелічэння экспарту скуранога паўфабрыката «вэт-блю» у Казахстан. Гэта таксама досыць запатрабаваная таварная пазіцыя», – заявіў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў, вітаючы ўдзельнікаў анлайн-канферэнцыі.

Вебинар_скрин 3.jpg

Прадстаўнік БУТБ таксама адзначыў, што біржавая пляцоўка можа быць карысная і для казахстанскіх вытворцаў, якія жадаюць прадаваць сваю прадукцыю ў Беларусі ці іншых краінах праз механізм транзітных здзелак.

DSCF5368.MOV_snapshot_03.57.375.jpg

«Наша пляцоўка можа стаць эфектыўным каналам продажаў для казахстанскіх экспарцёраў металапрадукцыі, збожжавых і вугалю. Усе гэтыя групы тавараў традыцыйна карыстаюцца высокім попытам у беларускіх прадпрыемстваў. Напрыклад, па збожжы мы гатовыя забяспечыць прамы доступ да найбуйнейшых айчынных аграхолдынгаў, якія праз біржавыя таргі закрываюць усе свае патрэбы ў кармах і кармавых дадатках. Аналагічна і па вуглю: акрэдытаваныя ў нас спажыўцы будуць гарантавана набываць як мінімум некалькі сотняў тысяч тон гэтай прадукцыі штогод. Галоўнае, каб у гандлёвай сістэме рэгулярна прысутнічалі заяўкі на продаж ад казахстанскіх кампаній, а мы са свайго боку зробім усё неабходнае, каб знайсці пакупніка, у тым ліку за межамі Рэспублікі Беларусь», – падкрэсліў Андрэй Новікаў.

.