Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ разлічвае нарасціць пастаўкі беларускага рапсавага алею ў Кітай

30.07.2021

У мэтах павелічэння аб'ёмаў экспарту беларускага рапсавага алею ў Кітай Беларускай універсальнай таварнай біржай (БУТБ) рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па прыцягненню на біржавую пляцоўку кітайскіх пакупнікоў, а таксама вядуцца перамовы з айчыннымі вытворцамі гэтай прадукцыі аб выстаўленні на біржавыя таргі больш буйных партый тавару.
1464f61d2e40043e38af67f0c87455d.jpg

У рамках дадзенай працы 27-28 ліпеня 2021 г. арганізаваны візіт кітайскай брокерскай кампаніі Kangkai Zhiguan (Heze) Industrial Development у Смаргонь, Крупіцу і Гарадзею, дзе адбыліся рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам шэрагу дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, якія вырабляюць тэхнічны і харчовы рапсавы алей.

29e23063693787ddb76780018d1b87f.jpg

У прыватнасці, з УПП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» абмеркаваны тэхнічныя патрабаванні, што прад'яўляюцца кітайскім бокам да імпартуемага рапсавага алейю, і ўзгоднены магчымыя аб'ёмы экспартных паставак. Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць з ААТ «Рапс» аб прапрацоўцы магчымасці выкарыстання давальніцкай сыравіны з Расійскай Федэрацыі для дазагрузкі магутнасцяў прадпрыемства і павышэння яго экспартнага патэнцыялу. У ЗАТ «Воблрапсаграсэрвіс» таксама выказалі зацікаўленасць у рэалізацыі прадукцыі перапрацоўкі рапсу на рынак Кітая праз пляцоўку БУТБ і заявілі пра гатоўнасць супрацоўнічаць з Kangkai Zhiguan (Heze) Industrial Development па гэтым напрамку.

01aba7201fec9c469c639bdc72bf625.jpg

.