Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ разглядае магчымасць арганізацыі спецыялізаваных таргоў для рынку Вялікабрытаніі

24.03.2021

Магчымасць увядзення спецыялізаванай гандлёвай сесіі па рэалізацыі піламатэрыялаў, арыентаванай на рынак Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, разглядалася падчас сустрэчы кіраўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) з прадстаўніком брытанскай кампаніі EVA Timber Group Ltd. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі спецэкспарцёра Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь УП «Беллесэкспарт».

Бакі падрабязна абмеркавалі бягучую сітуацыю на еўрапейскім рынку піламатэрыялаў і патэнцыял для нарошчвання экспарту беларускай лесапрадукцыі. Так, на думку дырэктара, EVA Timber Group па СНД і Украіне Аляксандра Падгайскага, у беларускіх дрэваапрацоўшчыкаў ёсць добрыя перспектывы на брытанскім рынку, аднак для паспяховай работы спатрэбіцца асаблівы падыход. 

Возможность организации специализированных торгов для рынка Великобритании

«Брытанцам важна рытмічнасць паставак, строгі кантроль якасці і зразумелая лагістыка. Акрамя таго, яны прывыклі аплачваць тавар па факце яго прыёмкі, у той час як беларускія вытворцы звычайна адгружаюць сваю прадукцыю па перадаплаце. Мы як буйны імпарцёр маглі б узяць частку гэтых пытанняў на сябе і тым самым павысіць прывабнасць беларускіх тавараў. Лічу, што піламатэрыялы пад брэндам «Зроблена ў Беларусі» змогуць годна канкураваць на рынку Вялікабрытаніі, а мы са свайго боку будзем усяляк гэтаму садзейнічаць, у тым ліку ў частцы маркетынгу і інфармацыйнай падтрымкі», – запэўніў Аляксандр Падгайскі.

У рамках абмену думкамі пра перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падкрэсліў стратэгічнае значэнне брытанскага рынку для беларускай дрэваапрацоўчай галіны і выказаў гатоўнасць стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для працы EVA Timber Group на біржавой пляцоўцы. 

Встреча руководства Белорусской универсальной товарной биржи (БУТБ) с представителем британской компании EVA Timber Group Ltd

«Мы зацікаўлены ў тым, каб піламатэрыялы і іншая прадукцыя, якая вырабляецца ў Беларусі, пастаўляліся ў Вялікабрытанію. І калі для гэтага неабходна арганізаваць спецыялізаваныя таргі, аналягічныя тым, што мы праводзім для кітайскага рынку, мы гатовыя гэта зрабіць. Тым больш што такая схема працы ўжо даказала сваю эфектыўнасць. Пра гэта наглядна сведчыць пастаянны рост аб'ёмаў біржавых здзелак, якія здзяйсняюцца кітайскімі кампаніямі», – адзначыў Аляксандр Асмалоўскі.


.