Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ пашырыла геаграфію экспарту рапсавага алею

19.03.2021

У студзені-лютым 2021 г. экспарт рапсавага алею праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) дасягнуў 15,5 млн USD, што ў 4 разы больш за аналагічны паказчык мінулага года. Пры гэтым дзякуючы росту коштаў у ходзе біржавых таргоў айчынныя экспарцёры атрымалі дадатковую выручку каля 204 тыс. USD.

Забяспечыць станоўчую дынаміку удалося не толькі за кошт высокага попыту з боку асноўных імпарцёраў, такіх як Швейцарыя і краіны Балтыі, але і шляхам асваення новых перспектыўных рынкаў.

«У бягучым годзе беларускія экспарцёры, якія працуюць на біржавой пляцоўцы, упершыню атрымалі доступ на рынак Кітая. Гэта дазволіла прыкметна павялічыць экспартныя пастаўкі ў натуральным выразе. Па выніках студзеня-лютага тэмп росту склаў 400%. У цэлым ёмістасці кітайскага рынку дастаткова, каб рэалізаваць увесь экспартны патэнцыял беларускай алейна-тлушчавай галіны. Па аб'ёмах закупак рапсавага алею на біржавых таргах гэтая краіна ўжо ўвайшла ў тройку лідэраў разам з Літвой і Швейцарыяй. Таму можна разлічваць, што пры захаванні бягучага ўзроўню попыту да канца года кітайскі кірунак стане прыярытэтным для айчынных вытворцаў», – пракаментавалі ў прэс-службе БУТБ.