Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ разлічвае павялічыць аб'ёмы рэалізацыі лесапрадукцыі з Пскоўскай вобласці

13.10.2021

Перспектывы больш актыўнага выкарыстання беларускай біржавой пляцоўкі для рэалізацыі прадукцыі прадпрыемстваў лесапрамысловага комплексу Пскоўскай вобласці ў краіны блізкага і далёкага замежжа абмеркаваны ў ходзе бізнес-форуму, арганізаванага Беларускай універсальнай таварнай біржай (БУТБ) пры падтрымцы Пскоўскай гандлёва-прамысловай палаты. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 расійскіх кампаній – як вочна, так і ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі.

Як падкрэсліў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў, біржавы механізм дазволіць пскоўскім кампаніям пастаўляць свае тавары не толькі на беларускі рынак, але і ў краіны Еўропы і Азіі, дзе ў біржы ўжо сфарміравана сетка дзелавых партнёраў, гатовых набываць лесапрадукцыю практычна ў любых аб'ёмах.

БУТБ разлічвае павялічыць аб'ёмы рэалізацыі лесапрадукцыі з Пскоўскай вобласці

«Зразумела, у першую чаргу мы зацікаўлены ў насычэнні ўнутранага рынку Рэспублікі Беларусь расійскай пілапрадукцыяй і круглымі лесаматэрыяламі, бо попыт на гэтыя тавары па-ранейшаму высокі і прапановы на продаж ад пскоўскіх кампаній па-за ўвагай не застануцца. У той жа час біржавая пляцоўка можа дапамагчы вам пашырыць геаграфію продажаў і выйсці на пакупнікоў з Прыбалтыкі, Вялікабрытаніі ці Кітая, а гэта ўжо значна больш ёмістыя рынкі. Адзін толькі Кітай штогод імпартуе піламатэрыялы амаль на 8 млрд USD. Словам, для вас гэта практычна бязмежныя экспартныя магчымасці», – рэзюмаваў прадстаўнік БУТБ, выступаючы перад удзельнікамі бізнес-форуму.

БУТБ разлічвае павялічыць аб'ёмы рэалізацыі лесапрадукцыі з Пскоўскай вобласці

У святле гэтага прэзідэнт ГПП Пскоўскай вобласці Уладзімір Зубаў выказаў гатоўнасць аб'яднаць намаганні з БУТБ з мэтай ўключэння ў біржавы гандаль дрэваапрацоўшчыкаў і лесанарыхтоўшчыкаў з дадзенага рэгіёну Расіі. Паводле яго слоў, тут інтарэсы ГПП і БУТБ цалкам супадаюць.

БУТБ разлічвае павялічыць аб'ёмы рэалізацыі лесапрадукцыі з Пскоўскай вобласці

«Большасць членаў нашай палаты – прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу, а засваенне новых рынкаў, як правіла, патрабуе значных фінансавых укладанняў, ды і пра рызыкі таксама не варта забываць. На мой погляд, біржа ў гэтым плане больш бяспечны і прадказальны інструмент. Да таго ж, наколькі мне вядома, пскоўскія экспарцёры ўжо паспяхова працуюць на беларускай пляцоўцы і нейкіх нараканняў з іх боку яшчэ не паступала. Адзінае – аб'ёмы здзелак пакуль невялікія, але, я думаю, што сумеснымі намаганнямі мы гэта выправім», – адзначыў кіраўнік Пскоўскай ГПП.

.