Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з дзелавымі коламі Валгаградскай вобласці РФ

17.02.2021

Магчымасці прымянення біржавога механізму ў гандлі паміж Беларуссю і Валгаградскай вобласцю Расіі разгледжаны 16 лютага падчас анлайн-канферэнцыі, арганізаванай Гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Цэнтрам падтрымкі экспарту Валгаградскай вобласці. Акрамя арганізатараў, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), Расійскага экспартнага цэнтра, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, камітэта эканамічнай палітыкі і развіцця Валгаградскай вобласці, а таксама кіраўнікі 16 прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў з Беларусі і Валгаградскай вобласці.

У рамках прэзентацыі беларускай біржавой пляцоўкі начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій звярнуў увагу на значны рост цікавасці расійскага бізнесу да беларускага біржавога рынку, што сведчыць аб паступовым аднаўленні дзелавой актыўнасці, якая прыкметна знізілася падчас пандэміі каронавіруса.

«Прыкладна з канца мінулага года намеціўся ўстойлівы трэнд на павелічэнне колькасці удзельнікаў біржавых таргоў з Расіі. Адначасова растуць і аб'ёмы здзелак. Нават па выніках студзеня, які лічыцца не самым актыўным месяцам, мы назіраем высокую станоўчую дынаміку. Пры гэтым важна, што ідзе як экспарт беларускіх тавараў у Расію, так і закупкі расійскай прадукцыі беларускімі прадпрыемствамі. Акрамя таго, у апошні час пачасціліся транзітныя здзелкі паміж кампаніямі з Расіі і трэціх краін. Гэта значыць, што біржа выкарыстоўваецца як інструмент для страхавання знешнегандлёвых рызык», – заявіў Аляксандр Башлій.

Прадстаўнік БУТБ таксама паведаміў, што ўмацаванне супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач біржы ў бягучым годзе і выказаў гатоўнасць ў індывідуальным парадку працаваць з кожнай кампаніяй з Валгаградскай вобласці, якая захоча выйсці на біржавую пляцоўку.

«Мы ўжо шчыльна ўзаемадзейнічаем з прыгранічнымі рэгіёнамі Расіі. У першую чаргу гэта Смаленская, Бранская і Пскоўская вобласці. Мясцовыя кампаніі рэгулярна выстаўляюць заяўкі на таргі па ўсіх таварных секцыях: металапрадукцыі, лесапрадукцыі, сельгаспрадукцыі, прамысловым і спажывецкім таварам. Мы ж са свайго боку дапамагаем ім знайсці надзейных партнёраў у Беларусі і краінах Еўрапейскага саюза. Аб запатрабаванасці біржавога механізму можна меркаваць па статыстыцы. Толькі за мінулы тыдзень у нас акрэдытаваліся 8 расійскіх кампаній. Разлічваем як мінімум на аналагічны паказчык і па Валгаградскай вобласці», – адзначыў Аляксандр Башлій.


.