Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ правяла семінар па біржавым гандлі з Кітаем для Белмытсэрвісу

17.02.2021

17 лютага 2021 г. у цэнтральным офісе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) адбыўся практычны семінар, прысвечаны асаблівасцям біржавога гандлю з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Мерапрыемства праводзілася па запыце аднаго з найбуйнейшых у Беларусі лагістычных аператараў – РУП «Белмытнясэрвіс», якое таксама з'яўляецца біржавым брокерам БУТБ. 

DSCF3600.JPG

У рамках праграмы семінара асветлены ўвесь спектр пытанняў, датычных працы на кітайскім рынку ў якасці біржавога брокера, уключаючы алгарытм ўдзелу ў біржавых таргах, пошук дзелавых партнёраў, вядзенне перамоў, парадак заключэння біржавых здзелак, перспектыўныя таварныя пазіцыі для экспарту ў КНР. Пры гэтым тэарэтычны матэрыял падмацоўваўся канкрэтнымі прыкладамі з практыкі біржавога гандлю з кітайскімі кампаніямі. 

DSCF3609.JPG

Удзельнікі семінара таксама пазнаёміліся з функцыяналам біржавой гандлёвай сістэмы і патрэніраваліся падаваць і карэктаваць заяўкі, рабіць конраферты і заключаць біржавыя здзелкі ў секцыях сельгаспрадукцыі, лесапрадукцыі і прамысловых і спажывецкіх тавараў.

.