Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ правяла семінар для магістрантаў Акадэміі кіравання

26.03.2021

22 сакавіка 2021 г. у цэнтральным офісе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) адбыўся навучальны семінар для магістрантаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства арганізавана ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БУТБ і Акадэміяй кіравання і накіравана на папулярызацыю біржавога гандлю сярод кіраўнічых кадраў. 

Знаёмства ўдзельнікаў семінара з БУТБ пачалося з наведвання «біржавой ямы» – спецыяльна адведзенага месца, дзе упаўнаважаныя супрацоўнікі БУТБ (маклеры) праводзяць біржавыя таргі. Пры гэтым, на думку магістрантаў, беларуская версія біржавой ямы прыкметна адрозніваецца ад замежных аналагаў, якія добра знаёмыя нам па галівудскіх фільмах.Біржавая яма БУТБ

«Першае, што мяне ўразіла – гэта абсалютная цішыня, якая пануе ў біржавой яме. Тут няма ні хаосу, ні гучных воклічаў, ні няспыннага звону тэлефонаў. Ёсць толькі строга апранутыя маладыя людзі, якія спакойна і прафесійна выконваюць сваю працу – кіруюць ходам біржавых таргоў», – падзялілася сваімі ўражаннямі адна з удзельніц семінара. 

Пасля агляду біржавы ямы і кароткай экскурсіі па нядаўна адрамантаваным будынку БУТБ магістрантаў запрасілі ў залу перамоў, дзе Яўген Бурэйка, начальнік упраўлення таргоў металапрадукцыяй правёў прэзентацыю асноўных напрамкаў дзейнасьці біржы. 

Прэзентацыя асноўнага напрамкі дзейнасьці біржы

Сярод іншага ён распавёў пра тое, з кім супрацоўнічае БУТБ, якая прадукцыя выстаўляецца на таргі і колькі здзелак штодня здзяйсняюць ўдзельнікі біржавога гандлю. Лектар таксама падкрэсліў, што акрэдытавацца і прыняць удзел у таргах можа любая юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, і даў падрабязную інструкцыю, як гэта зрабіць. Акрамя гэтага, удзельнікам семінара прэзентавалі афіцыйны сайт БУТБ, які забяспечвае зручны і аператыўны пошук інфармацыі, неабходнай кліентам. 

У завяршэнне мерапрыемства магістранты Акадэміі кіравання наведалі музей гісторыі біржавога гандлю, створаны на базе БУТБ пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя ўключае ў сябе унікальныя архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі развіцця біржавога гандлю ў нашай краіне, а таксама памятныя падарункі і сувеніры, перададзеныя БУТБ прадстаўнікамі таварных і валютна-фондавых бірж з розных краін свету.

Музей гісторыі біржавога гандлю

Экспозиция включает в себя уникальные архивные документы, отражающие основные вехи развития биржевой торговли в нашей стране, а также памятные подарки и сувениры, переданные БУТБ представителями товарных и валютно-фондовых бирж из разных стран мира.

.