Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ правяла прэзентацыю для беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў

12.02.2021

11 лютага 2021 г. у цэнтральным офісе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) адбылася рабочая сустрэча з топ-мэнэджэрамі нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім». Мэта мерапрыемства – прадставіць праграмна-тэхнічныя і маркетынгавыя магчымасці БУТБ і абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва ў сферы біржавога і электроннага гандлю.

Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі адзначыў гатоўнасць біржы аказаць прадпрыемствам канцэрна максімальнае садзейнічанне як па збыце вырабленай імі прадукцыі, так і па закупках любых неабходных тавараў: ад канцылярскіх прыладаў да тэхналагічнага абсталявання і камплектуючых.

Готовность биржи оказать предприятиям концерна максимальное содействие

«Не варта чакаць цудаў – біржа ніколі не заменіць ваш аддзел продажаў або закупак. Таму не спяшайцеся расфарміроўваць гэтыя падраздзялення. Біржавыя таргі – гэта перш за ўсё доступ на новыя рынкі, эканомія часу і фінансавых рэсурсаў, магчымасць эфектыўна і ў адпаведнасці з заканадаўствам праводзіць закупкі. Менавіта гэта вы атрымаеце, скарыстаўшыся нашымі інструментамі і сэрвісамі», – запэўніў кіраўнік БУТБ.

У сваю чаргу першы намеснік старшыні праўлення біржы Андрэй Новікаў у ходзе прэзентацыі асноўных напрамкаў дзейнасці БУТБ прывёў канкрэтны прыклад больш высокай эфектыўнасці біржавога механізму ў параўнанні з тэндэрнымі працэдурамі.

Презентация основных направлений деятельности БУТБ

«Мы параўналі дзве зусім аднолькавыя закупачныя працэдуры, прадметам якіх была помпавая ўстаноўка. У першым выпадку закупка праводзілася праз звычайны тэндэр, а ў другім – праз біржавыя таргі. Дык вось: пры агульнай суме закупкі 65 тыс. руб. біржавы механізм дазволіў пакупніку зэканоміць звыш 13 тыс. рублёў. Натуральна, чым буйней закупка, тым больш значны эканамічны эфект», – заявіў Андрэй Новікаў.

Биржевой механизм позволяет покупателю сэкономить

У рамках візіту на БУТБ прадстаўнікі прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны таксама наведалі музей гісторыі біржавога гандлю, дзе азнаёміліся з асноўнымі вехамі развіцця біржавога руху ў Рэспубліцы Беларусь і змаглі апрабаваць функцыянал біржавых праграмных комплексаў, прыняўшы ўдзел у вучэбнай гандлёвай сесіі.

.