Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ прапрацоўвае магчымасць рэгулярных паставак беларускіх піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль

26.10.2021

Перспектывы экспарту беларускіх піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль праз біржавую пляцоўку, а таксама стратэгія выхаду на гэты рынак абмеркаваны ў ходзе сустрэчы кіраўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) з прадстаўніком буйной ізраільскай групы кампаній, акрэдытаванай на БУТБ у якасці брокера. 

БУТБ прапрацоўвае магчымасць рэгулярных паставак беларускіх піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль

Як адзначыў сузаснавальнік ізраільскага холдынгу Барыс Гельфанд, вынікі маркетынгавага даследавання, праведзенага яго кампаніяй, пацвердзілі наяўнасць высокага попыту на беларускую прадукцыю, якая зможа паспяхова канкурыраваць з аналагамі з іншых краін як па цане, так і па якасных параметрах. А той факт, што біржа забяспечвае кантроль выканання здзелак, паслужыць дадатковым стымулам для набыцця менавіта беларускіх тавараў.

БУТБ прапрацоўвае магчымасць рэгулярных паставак беларускіх піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль

«Я думаю, што ў нас ёсць усе шанцы выйсці на ізраільскі рынак і заняць там пэўную нішу. Пачаць лепш за ўсё з экспарту піламатэрыялаў, бо перш чым стаць біржавым брокерам, наша кампанія доўгі час займалася закупкамі і дыстрыбуцыяй прадукцыі дрэваапрацоўкі. Таму сфармаваная намі кліенцкая база – гэта, па сутнасці, гатовы пул пакупнікоў. Акрамя таго, плануем заняцца прасоўваннем беларускіх вырабаў з металу. Па гэтай таварнай катэгорыі рынак Ізраіля ацэньваецца прыкладна ў 4 мільярды долараў. Гэта значыць патэнцыйна праз біржавую пляцоўку можна рэалізоўваць практычна любыя аб'ёмы. Да таго ж зараз у нас сапраўдны будаўнічы бум, і попыт на арматуру і металаканструкцыі вельмі высокі. Пры гэтым адным з ключавых аргументаў на карысць біржавых таргоў будзе не толькі доступ да вядучых беларускіх пастаўшчыкоў, але і мінімальны ўзровень рызыкі ў параўнанні з пазабіржавымі схемамі», – лічыць ізраільскі бізнесмен.

У сувязі з гэтым старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падкрэсліў высокую зацікаўленасць біржы ў развіцці гандлю з Ізраілем і прапанаваў аб'яднаць намаганні для дасягнення сінэргетычнага эфекту. 

БУТБ прапрацоўвае магчымасць рэгулярных паставак беларускіх піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль

«Вы цудоўна ведаеце ізраільскі рынак, падтрымліваеце кантакты з усімі асноўнымі гульцамі, а дзякуючы адсутнасці моўнага бар'ера зможаце належным чынам прадставіць нашу пляцоўку і яе перавагі. Мы ж са свайго боку гатовы аказаць вам садзейнічанне ў пошуку дзелавых партнёраў у Беларусі. Прычым не толькі ў сферы дрэваапрацоўкі ці металургіі, а па ўсёй гаме тавараў, якія выпускаюцца ў Рэспубліцы Беларусь. У нас акрэдытаваны звыш 21 тысячы беларускіх кампаній, і я мяркую, што многія з іх хацелі б пастаўляць сваю прадукцыю ў Ізраіль. Аб'яднаўшы намаганні, мы зможам пабудаваць трывалы гандлёвы мост паміж нашымі краінамі», – упэўнены кіраўнік БУТБ.

.