Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ прыняла ўдзел у Сусветнай сельскагаспадарчай выставе ў Гуанчжоу

10.11.2021

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) прадставіла патэнцыял электроннага біржавога гандлю прадукцыяй аграпрамысловага комплексу ў рамках Сусветнай сельскагаспадарчай выставы «Wagri 2021», якая прайшла 8-9 лістапада ў найбуйнейшым гандлёва-прамысловым і фінансавым цэнтры Паўднёвага Кітая – г. Гуанчжоу. Мерапрыемства арганізавана Кітайскай радай па садзейнічанні міжнароднаму гандлю, Гандлёва-прамысловай палатай правінцыі Гуандун, Асацыяцыяй арганізацый аптовага гандлю гароднінай Макао і Паўднёва-кітайскім сельскагаспадарчым універсітэтам.

Сёлета, нягледзячы на пандэмію, выстава сабрала каля 500 экспанентаў з Паўднёва-Усходняй Азіі, Еўропы, Паўднёвай Амерыкі і Блізкага Усходу. Наведвальнікі стэнда БУТБ мелі магчымасць падрабязна азнаёміцца з прынцыпамі работы беларускай біржавой пляцоўкі, найбольш запатрабаванымі таварнымі пазіцыямі, парадкам удзелу ў біржавых таргах і асноўнымі перавагамі біржавога механізма.

«Біржа ўпершыню ўдзельнічала ў такім вузкаспецыялізаваным выставачным форуме па сельскагаспадарчай тэматыцы. Галоўная мэта была расказаць як мага большай колькасці прадстаўнікоў кітайскага бізнесу аб магчымасцях прымянення біржавой пляцоўкі ў гандлі з Рэспублікай Беларусь, краінамі Еўропы і ЕАЭС і акрэдытаваць іх для работы на біржы. Зразумела, прыярытэтнае значэньне для нас мае арганізацыя рэгулярных паставак беларускіх тавараў на рынак КНР. Зараз з намі супрацоўнічаюць 60 кітайскіх кампаній, дзве з якіх атрымалі статус брокераў-нерэзідэнтаў. На біржавых таргах яны пераважна набываюць піламатэрыялы, аднак на працягу гэтага года таксама заключаліся здзелкі па закупцы рапсавага алею і цукру. Акрамя таго, кітайскія пакупнікі актыўна цікавяцца беларускай мясамалочнай прадукцыяй: сухім малаком і сыроваткай, сырамі, ялавічынай, субпрадуктамі. Таму дадзеныя таварныя пазіцыі будзем прапрацоўваць у першую чаргу», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

БУТБ прыняла ўдзел у Сусветнай сельскагаспадарчай выставе ў Гуанчжоу

Па выніках 10 месяцаў 2021 г. біржавы тавараабарот Беларусі і Кітая вырас у 2,6 раза і склаў 50,6 млн USD. Забяспечыць высокую станоўчую дынаміку на кітайскім напрамку дазволіла рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў па прыцягненню на таргі кітайскіх кампаній, а таксама правядзенне рэгулярных экспартных гандлёвых сесій з лагістыкай дастаўкі тавару да канчатковых спажыўцоў у КНР.

.