Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ прыняла ўдзел у вэбiнары ФАТФ

06.05.2021

6 мая 2021 г. спецыялісты ўпраўлення бяспекі ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» прынялі ўдзел у вэбiнары, арганізаваным Групай распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай (FATF, ФАТФ).

У рамках вэбiнара асвятляліся асноўныя палажэнні Кіраўніцтва па ўжыванні рызыка-арыентаванага падыходу ў наглядзе, выпушчанага ў сакавіку бягучага года. З тлумачэннямі адносна метадаў арганізацыі і ажыццяўлення нагляду з выбарам інтэнсіўнасці правядзення кантрольных мерапрыемстваў у залежнасці ад катэгорыі рызыкі выступілі дасведчаныя спікеры ад міжнароднай супольнасці па забеспячэнні даступнасці фінансавых паслуг.

Аўдыторыю вэбiнара склалi больш за сотню ўдзельнікаў. З Беларусі да яго таксама падключыліся прадстаўнікі Нацыянальнага банку, Міністэрстваў фінансаў, юстыцыі, па падатках і зборах, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сувязі і інфарматызацыі, Дзяржаўнага камiтэту па маёмасцi, Парку высокіх тэхналогій і інш.

 БУТБ прыняла ўдзел у вэбiнары ФАТФ

Даведка.

Група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай – Financial Action Task Force on Money Laundering (FATF, ФАТФ) – створаная ў 1989 г. міжурадавая арганізацыя, якая займаецца выпрацоўкай сусветных стандартаў у сферы процідзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ПАД/ФТ), а таксама ажыццяўляе ацэнкі адпаведнасці нацыянальных сістэм ПАД/ФТ гэтым стандартам.
Асноўным інструментам ФАТФ з'яўляюцца 40 рэкамендацый у сферы ПАД/ФТ, якія рэвізуюцца ў сярэднім раз у пяць гадоў, і 9 спецыяльных рэкамендацый у сферы процідзеяння фінансаванню тэрарызму, распрацаваныя пасля 11 верасня 2001 г.
Рэкамендацыі ФАТФ прызнаныя больш чым 180 краінамі ў якасці міжнароднага стандарту па супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму.

.