Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ прыняла ўдзел у абмеркаванні Пагаднення аб адзіным рынку газу ЕАЭС

17.05.2021

ЕЭК.jpg

14 мая 2021 г. начальнік аддзела перспектыўнага развіцця ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» (БУТБ) Віталь Ціханаў прыняў удзел у 6-м пасяджэнні Рабочай групы па рэалізацыі плана мерапрыемстваў па фарміраванні агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), якое прайшло пад старшынствам дырэктара Дэпартамента энергетыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Вадзіма Закрэўскага ў рэжыме відэаканферэнцыі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, а таксама эксперты ЕЭК.

Галоўнай тэмай пасяджэння было абмеркаванне Пагаднення аб адзіным рынку газу ЕАЭС. Апроч іншага, разглядаліся пытанні функцыянавання біржавога і пазабіржавога рынку газу і вызначэння біржавых індыкатараў.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне аб дапрацоўцы Пагаднення, у прыватнасці, адносна арганізацыі разлікаў у біржавых таргах, вызначэння удзельнікаў рынка і інш., і падрыхтоўцы правілаў біржавога гандлю газам.