Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ прадставіла канцэпцыю фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС

10.12.2021

9 снежня 2021 г. у ходзе пасяджэння рабочай групы Еўразійскай эканамічнай камісіі па фарміраванні агульнага біржавога рынку тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) прадставіла сваю канцэпцыю архітэктуры і прынцыпаў функцыянавання такога рынку, а таксама прапанавала пералік тавараў, біржавы гандаль якімі можна было б вывесці на наднацыянальны ўзровень.

БУТБ прадставіла канцэпцыю фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС

Згодна з канцэпцыяй БУТБ, таргі будуць праводзіцца з дапамогай агульнага гандлёвага модуля, размешчанага на серверы адной з дзеючых біржаў або на базе незалежнага цэнтра апрацоўкі дадзеных. Для правядзення таргоў нацыянальныя біржы (арганізатары таргоў) будуць падключацца да гандлёвага модуля па выдзеленых каналах сувязі, выкарыстоўваючы адзіны пратакол абмену дадзенымі. Пры гэтым інтэграцыю гандлёвых сесій прапануецца рэалізаваць шляхам стварэння «гандлёвых лінкаў» – копій заявак на куплю або продаж, якія змяшчаюць гандлёвыя параметры і ідэнтыфікатар удзельніка таргоў. Што тычыцца тавараў, якія будуць гандлявацца на агульным біржавым рынку, то, паводле слоў намесніка старшыні праўлення БУТБ Аляксея Мацэвілы, з прычыны цэлага шэрагу рэгулятарных абмежаванняў стартаваць праект па біржавым гандлі ў рамках ЕЭАС мае сэнс не з энерганосьбітаў, як абмяркоўвалася раней, а з тавараў, агульныя рынкі якіх ужо існуюць і могуць забяспечыць карэктную працу біржавога механізму.

БУТБ прадставіла канцэпцыю фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС

«Біржавыя таварныя рынкі ЕАЭС не з'яўляюцца нейкай самастойнай сутнасцю і могуць функцыянаваць толькі на базе агульных таварных рынкаў, дзе адсутнічае спецыфічнае рэгуляванне для нацыянальных рынкаў і для экспартных здзелак. У гэтым кантэксце мы лічым, што пачаць фармаванне біржавога сегмента агульных таварных рынкаў мэтазгодна з арганізацыі гандлю лесаматэрыяламі, а таксама ліквіднымі таварамі сельскагаспадарчай групы – угнаеннямі, збожжам, шротамі, макухай і алеямі», – адзначыў Аляксей Мацэвіла.

БУТБ прадставіла канцэпцыю фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС

Акрамя таго, на думку прадстаўніка БУТБ, асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць гарманізацыі правіл і практык, у адпаведнасці з якімі будуць праходзіць таргі на агульным біржавым таварным рынку.

«У рамках такой гарманізаванай рэгулятарнай прасторы ўсе нацыянальныя біржы маглі б выступаць арганізатарамі таргоў для агульнага біржавога рынку ЕАЭС. Разам з тым для правядзення інтэграваных гандлёвых сесій спатрэбіцца дадаткова вырашыць комплекс пытанняў, звязаных з абменам дадзенымі і заключэннем трансгранічных здзелак у электроннай форме, распрацоўкай адзіных даведнікаў і класіфікатараў тавараў, ажыццяўленнем клірынгу і разлікаў у розных валютах. Гэта значны пласт працы, але, я ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы яго паспяхова асвоім», – падкрэсліў намеснік старшыні праўлення БУТБ.

.