Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ прапанавала прадпрыемствам Рэспублікі Карэлія альтэрнатыўны канал збыту прадукцыі

02.12.2021

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) гатова прадаставіць карэльскім экспарцёрам магчымасць з мінімальнымі рызыкамі і затратамі на маркетынг пастаўляць сваю прадукцыю ў 68 краін свету. 

БУТБ предложила предприятиям Республики Карелия альтернативный канал сбыта продукции

Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў у ходзе прэзентацыі патэнцыялу беларускай біржавой пляцоўкі ў рамках канферэнцыі «Экспарт: трэнды і перспектывы», арганізаванай Цэнтрам падтрымкі экспарту Рэспублікі Карэлія і АТ «Расійскі экспартны цэнтр». У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 50 суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, прадстаўнікі рэгіянальных органаў выканаўчай улады і Карэльскай мытні. 

БУТБ предложила предприятиям Республики Карелия альтернативный канал сбыта продукции

Расказваючы пра асаблівасці выкарыстання біржавога механізму ў знешнім гандлі, Андрэй Новікаў падрабязна спыніўся на досведзе БУТБ па вывядзенні на рынак і «раскрутцы» новых таварных пазіцый. У якасці паказальнага прыкладу ён прывёў экспартныя таргі бураковым жомам і меласай, якія падаражэлі больш чым у паўтара раза пасля іх пераводу на біржавую платформу. 

БУТБ предложила предприятиям Республики Карелия альтернативный канал сбыта продукции

«Жом і меласа – пабочныя прадукты вытворчасці цукру. Доўгі час яны не лічыліся высокаліквіднай прадукцыяй і былі, па сутнасці, недаацэнены. Біржавая пляцоўка дазволіла поўнасцю раскрыць іх экспартны патэнцыял, і цяпер з кожнай рэалізаванай тоны беларускія цукровыя заводы атрымліваюць каля 60 EUR дадатковай выручкі. Адначасова пашырылася і геаграфія продажаў. Сёлета бураковы жом і меласу беларускай вытворчасці куплялі 20 кампаній з Нідэрландаў, Расіі, Украіны і краін Прыбалтыкі. Аналагічную працу па павышэнню эфектыўнасці экспарту мы гатовы правесці і для любых тавараў, што выпускаюцца прадпрыемствамі Рэспублікі Карэлія. Пры гэтым для невялікіх прыватных кампаній біржа можа стаць не проста дадатковым каналам збыту, але і ў некаторым сэнсе нават замяніць аддзел знешнеэканамічнай дзейнасці», – падкрэсліў Андрэй Новікаў.

БУТБ предложила предприятиям Республики Карелия альтернативный канал сбыта продукции

Праграмай канферэнцыі былі таксама прадугледжаны B2B-перамовы, падчас якіх прадстаўнікі БУТБ абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з карэльскімі экспарцёрамі прадуктаў харчавання і тавараў прамысловага прызначэння. У выніку шэраг прадпрыемстваў выказалі зацікаўленасць у акрэдытацыі на біржавой пляцоўцы з мэтай рэалізацыі сваёй прадукцыі ў Рэспубліку Беларусь і краіны Еўрапейскага саюза.