Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ правяла анлайн-прэзентацыю для дзелавых колаў Башкартастана

26.02.2021

Перавагі выкарыстання гандлёвых пляцовак Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у мэтах умацавання дзелавых сувязяў і павелічэння ўзаемнага тавараабароту Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Башкартастан прадстаўлены 25 лютага ў рамках онлайн-канферэнцыі, прысвечанай пытанням двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Цэнтр падтрымкі экспарту Рэспублікі Башкартастан.

Вебинар для Башкортостана

Выступаючы перад удзельнікамі канферэнцыі, начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій звярнуў асаблівую ўвагу на магчымасці, якія дае біржавая пляцоўка башкірскім кампаніям, зацікаўленым у развіцці гандлёвых адносін з беларускімі партнёрамі. У прыватнасці, біржавыя таргі адкрываюць доступ да большасці найбуйнейшых спажыўцоў прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствамі Башкартастана, што дасць магчымасць аператыўна знайсці пакупніка і здзейсніць здзелку на выгадных для абодвух бакоў умовах.

У той жа час БУТБ можа паслужыць эфектыўным інструментам закупак беларускіх тавараў, запатрабаваных у Башкартастане. Так, Беларусь традыцыйна пастаўляе ў Башкартастан машыны і абсталяванне, нафтахімічную і хімічную прадукцыю, тэкстыльныя вырабы, прадукты харчавання. Вытворцы ўсіх гэтых таварных пазіцый шырока прадстаўлены на БУТБ і гатовыя супрацоўнічаць з расійскім бізнэсам.

Канферэнцыя стала адным з серыі анлайн-мерапрыемстваў, накіраваных на ўцягванне кампаній з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ў біржавы гандаль з суб'ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе прадстаўнікі БУТБ ўжо прынялі ўдзел у аналагічных відэаканферэнцыях з Удмуртыяй, а таксама Смаленскай, Бранскай, Пскоўскай, Свярдлоўскай і Валгаградскай абласцямі.

.