Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ плануе развіваць біржавы гандаль малочнай прадукцыяй з Яраслаўскай вобласцю

14.07.2021

Экспарт беларускага сметанковага масла і сухога малака ў Яраслаўскую вобласць Расіі плануецца арганізаваць праз пляцоўку Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках візіту ў цэнтральны офіс БУТБ дэлегацыі дзелавых колаў з дадзенага рэгіёну Расійскай Федэрацыі. Мерапрыемства арганізавана пры ўдзеле Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Цэнтра падтрымкі экспарту Яраслаўскай вобласці.

DSCF5051.JPG

У прыватнасці, кіраўніцтва аднаго з вядучых вытворцаў кісламалочных прадуктаў і марожанага Яраслаўскай вобласці выказала зацікаўленасць у набыцці буйных аб'ёмаў сметанковага масла і сухога абястлушчанага малака на біржавых таргах для задавальнення патрэб прадпрыемства ў высакаякаснай сыравіне. Пры гэтым таксама разглядаецца магчымасць выкарыстання біржавой платформы для рэалізацыі гатовай прадукцыі расійскай вытворчасці ў Кітай з ужываннем механізму транзітных здзелак.

DSCF5059.JPG

У гэтай сувязі намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла падкрэсліў гатоўнасць біржы аказаць неабходнае садзейнічанне як па выхадзе на рынак Рэспублікі Беларусь, так і трэціх краін, з якімі ў БУТБ ўжо маецца станоўчы вопыт узаемадзеяння.

«У гэтым годзе біржавы экспарт сметанковага масла ў Расію расце рэкорднымі тэмпамі. Па выніках паўгоддзя пастаўкі павялічыліся больш чым у 6 разоў, прычым і ў натуральным, і ў вартасным выразе. Брэнд «зроблена ў Беларусі» спрыяе продажам, і попыт з боку расійскі пакупнікоў цяпер вельмі высокі. Разам з тым мы гатовы не толькі забяспечыць ваша прадпрыемства сыравінай, але і дапамагчы з экспартам гатовай прадукцыі. Наколькі мне вядома, Кітай – адзін з асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў Яраслаўскай вобласці. Дык вось для нас гэта таксама прыярытэтны рынак, які мы з канца мінулага года актыўна і паспяхова асвойваем. Упэўнены, што акрэдытаваныя на біржы кітайскія кампаніі зацікавяцца таварамі малочнай групы, якія вырабляе ваша прадпрыемства», – адзначыў прадстаўнік БУТБ.

.