Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ плануе наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва з Валгаградскай вобласцю РФ

30.03.2021

Магчымасці павелічэння аб'ёмаў біржавога гандлю з Валгаградскай вобласцю абмеркаваны падчас візіту дэлегацыі дзелавых колаў гэтага рэгіёну Расійскай Федэрацыі ў цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). 

БУТБ планирует наладить более тесное сотрудничество с Волгоградской областью РФ

Мерапрыемства арганізавана пры садзейнічанні Цэнтра падтрымкі экспарту Валгаградскай вобласці з мэтай ўстанаўлення новых дзелавых кантактаў і ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязяў паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін.

Як адзначыў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў, нарошчванне біржавога тавараабароту з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца адной з прыярытэтных задач біржы на 2021 г. 

БУТБ планирует наладить более тесное сотрудничество с Волгоградской областью РФ

«З пачатку года аб'ём біржавы гандлю з Расеяй склаў каля 38 млн USD, што ў 1,8 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Ключавымі драйверамі росту сталі пастаўкі на расійскі рынак цэменту, сухога малака і рапсавага алею беларускай вытворчасці. Акрамя таго, набірае абароты такі перспектыўны кірунак, як транзітныя здзелкі. Літаральна на днях кампанія з Бранскай вобласці рэалізавала ў Прыбалтыку партыю піламатэрыялаў амаль на 300 тыс. EUR, а ў лістападзе мінулага года расійскі вытворца рапсавага алею прадаў у Еўрасаюз прадукцыю на за 1,1 млн EUR. Пры гэтым, калі раней здзелкі такога роду былі рэдкасцю, то зараз яны здзяйсняюцца практычна штотыдзень», – паведаміў Андрэй Новікаў. 

БУТБ планирует наладить более тесное сотрудничество с Волгоградской областью РФ

Па выніках перамоваў прадстаўнікі шэрагу прадпрыемстваў Валгаградскай вобласці выказалі зацікаўленасць у рэалізацыі сваёй прадукцыі ў рамках секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ. У прыватнасці, плануецца прапрацаваць пытанне выстаўлення на таргі прадукцыі для будаўнічай галіны, ўпаковачных матэрыялаў і прадуктаў харчавання.

.