Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ арганізуе пастаўкі беларускай лесапрадукцыі ў Паўднёвую Карэю

04.06.2021

Nam Chang Co., Ltd. стала першай кампаніяй з Паўднёвай Карэі, акрэдытаванай для ўдзелу ў таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Такім чынам, геаграфія біржавога гандлю цяпер ахоплівае 65 краін свету.

Nam Chang Co., Ltd. з'яўляецца буйным пастаўшчыком лесапрадукцыі на паўднёвакарэйскі рынак, а таксама мае ўласныя вытворчыя магутнасці і шырокую складскую сетку.

Кампанія плануе выкарыстаць электронную пляцоўку БУТБ для закупкі беларускіх піламатэрыялаў і паліўных гранул (пелет). Дастаўка тавару будзе ажыццяўляцца да паўднёвакарэйскага порта Пусан з ужываннем чыгуначнага і марскога транспарту.

БУТБ арганізуе пастаўкі беларускай лесапрадукцыі ў Паўднёвую Карэю

«Мы імпартуем лесаматэрыялы практычна з усяго свету – ад Швецыі да Новай Зеландыі. У Паўднёвай Карэі гэта прадукцыя карыстаецца высокім попытам як у будаўнічай галіне, так і ў энергетыцы. У апошні час мы цесна супрацоўнічалі з пастаўшчыкамі з Расіі, а цяпер у рамках пашырэння бізнэсу вырашылі выйсці і на беларускі рынак. Раней у нас не было вопыту ў сферы біржавога гандлю, але мы ўсё ж такі вырашылі паспрабаваць. Дзякуючы БУТБ мы разлічваем не толькі наладзіць рэгулярныя пастаўкі піламатэрыялаў і пелет у Паўднёвую Карэю, але і звесці да мінімуму магчымыя рызыкі. Усё ж Беларусь для нас зусім новы рынак, а біржа кантралюе выкананне здзелак», – адзначыў прадстаўнік Nam Chang Co., Ltd.

.