Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ забяспечыць лічбавую інфраструктуру для гандлю сельгаспрадукцыяй паміж Беларуссю і рэгіёнамі Расіі

09.11.2021

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) гатова забяспечыць лічбавую інфраструктуру для безбар'ернага гандлю прадукцыяй сельскай гаспадаркі паміж Рэспублікай Беларусь і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі.

БУТБ забяспечыць лічбавую інфраструктуру для гандлю сельгаспрадукцыяй паміж Беларуссю і рэгіёнамі Расіі

Аб гэтым заявіў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі ў ходзе выступлення на першым беларуска-расійскім біржавым семінары «Рынак вытворчасці і спажывання сельскагаспадарчай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі», які праводзіцца ў Мінску 9–10 лістапада 2021 г. Арганізатарамі мерапрыемства, якое аб'яднала звыш 70 прадпрыемстваў аграрнага комплексу Беларусі і Расіі, з'яўляюцца БУТБ і Гандлёвае прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. 

БУТБ забяспечыць лічбавую інфраструктуру для гандлю сельгаспрадукцыяй паміж Беларуссю і рэгіёнамі Расіі

Пры гэтым, паводле слоў кіраўніка БУТБ, біржа не імкнецца поўнасцю замяніць сабой маркетынгавыя службы і тавараправодныя сеткі беларускіх і расійскіх кампаній, а гатова стаць дадатковым каналам збыту і закупак усёй гамы сельскагаспадарчых тавараў. 

«Рынак Расіі мае для нашай краіны першараднае значэнне. Менавіта на яго прыпадае львіная доля экспарту беларускага сухога малака, сметанковага масла, сыроў, мясапрадуктаў. У той жа час айчынныя сельгаспрадпрыемствы актыўна закупляюць расійскае зерне, шрот алейных і кармавыя дабаўкі. У сувязі з гэтым біржавая пляцоўка можа стаць альтэрнатыўным высокатэхналагічным механізмам узаемадзеяння паміж спажыўцамі і вытворцамі з Беларусі і розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. За больш чым 16 гадоў працы мы стварылі магутную лічбавую інфраструктуру, эфектыўную сістэму кантролю выканання здзелак, а таксама сетку брокерскіх арганізацый у многіх краінах свету. Усё гэта мы гатовы прапанаваць расійскім кампаніям, зацікаўленым у гандлі сельгаспрадукцыяй з Рэспублікай Беларусь, Еўрапейскім саюзам, Кітаем ці любой іншай з 68 дзяржаў, прадстаўленых на нашай электроннай платформе», – заявіў Аляксандр Асмалоўскі. 

БУТБ забяспечыць лічбавую інфраструктуру для гандлю сельгаспрадукцыяй паміж Беларуссю і рэгіёнамі Расіі

БУТБ забяспечыць лічбавую інфраструктуру для гандлю сельгаспрадукцыяй паміж Беларуссю і рэгіёнамі Расіі

Значны патэнцыял біржавога гандлю, які мог бы стаць магутным драйверам росту ўзаемнага тавараабароту Беларусі і Расіі, адзначыў і Гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў. На яго думку, біржа – надзейны і бяспечны інструмент для ажыццяўлення экспартна-імпартных аперацый як для беларускіх, так і расійскіх суб'ектаў гаспадарання. 

БУТБ забяспечыць лічбавую інфраструктуру для гандлю сельгаспрадукцыяй паміж Беларуссю і рэгіёнамі Расіі

«Універсальнасць беларускай біржавой пляцоўкі праяўляецца не толькі ў шырокай наменклатуры тавараў, але і ў тым, што яна забяспечвае магчымасць для дыверсіфікацыі экспарту, а таксама істотна спрашчае выхад на новыя рынкі. Напрыклад, расійскія прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу могуць выкарыстоўваць беларускую біржу для паставак сваёй прадукцыі ў Еўропу, Азію, Блізкі Усход. Таму для расійскага і беларускага бізнэсу вельмі важна перастаць жыць учорашнім днём і актыўна браць на ўзбраенне новыя сучасныя рашэнні і інструменты, адным з якіх, безумоўна, з'яўляецца Беларуская ўніверсальная таварная біржа», – падкрэсліў кіраўнік Гандлёвага прадстаўніцтва РФ.

.