Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і ГПП Бранскай вобласці РФ дамовіліся аб супрацоўніцтве

09.03.2021

Беларуская універсальная таварная біржа (БУТБ) і Гандлёва-прамысловая палата Бранскай вобласці маюць намер аб'яднаць намаганні па прыцягненні на беларускую біржавую пляцоўку кампаній з гэтага рэгіёну Расіі. Адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках рабочай сустрэчы дэлегацыі БУТБ з кіраўніцтвам Бранскай ГПП. Асноўны акцэнт плануецца зрабіць на аграрным сектары і рэалізацыі тавараў прамысловага прызначэння як найбольш перспектыўных сферах для развіцця супрацоўніцтва. Пры гэтым, паводле слоў начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандра Башлія, у бягучым годзе назіраецца прыкметны рост цікавасці да біржавых таргоў з боку расійскага бізнэсу.

«У гэтым годзе мы хацелі б вывесці Расійскую Федэрацыю не толькі ў лідэры па колькасці акрэдытаваных кампаній, але і па аб'ёмах біржавога тавараабароту. З гэтай мэтай мы штотыдзень праводзім анлайн-канферэнцыі з прадстаўнікамі дзелавых колаў розных рэгіёнаў Расіі і наведваем канкрэтныя прадпрыемствы ў Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай і іншых абласцях. У выніку ў студзені-лютым сума здзелак, заключаных расійскімі кампаніямі, павялічылася амаль у тры разы да аналагічнага перыяду 2020 г. Высокую станоўчую дынаміку забяспечылі продажы малочнай прадукцыі і тавараў для будаўнічай галіны», – паведаміў Аляксандр Башлій.

У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт Бранскай ГПП Уладзіслаў Шнекуціс выказаў гатоўнасць аказаць садзейнічанне БУТБ ў інфармаванні прадпрыемстваў Бранскай вобласці аб магчымасцях працы на беларускім рынку праз біржавую пляцоўку.

БУТБ і ГПП Бранскай вобласці РФ дамовіліся аб супрацоўніцтве

«На Рэспубліку Беларусь прыпадае каля паловы знешнегандлёвага тавараабароту Бранскай вобласці, што сведчыць пра высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Разам з тым ёсць значны патэнцыял для далейшага пашырэння ўзаемадзеяння, асабліва ў сферы біржавога гандлю. У сувязі з гэтым мы гатовы задзейнічаць нашу сетку дзелавых кантактаў, каб давесці да прадстаўнікоў бізнесу Бранскай вобласці максімальна падрабязную інфармацыю пра асаблівасці працы на беларускай біржы і перавагі біржавога механізму. Акрамя таго, будзем рады бачыць экспертаў БУТБ ў якасці спікераў на бізнес-мерапрыемствах, якія арганізуе палата», – адзначыў Уладзіслаў Шнекуціс.

.