Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і НАІП плануюць сумесна прыцягваць замежны бізнэс у Беларусь

14.01.2021

14 студзеня 2021 г. па выніках сустрэчы кіраўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) дасягнута дамоўленасць аб развіцці супрацоўніцтва ў частцы прыцягнення ў Рэспубліку Беларусь замежных кампаній, зацікаўленых працаваць на беларускім рынку праз біржавую электронную пляцоўку. 

Дамоўленасць аб развіцці супрацоўніцтва ў частцы прыцягнення ў Рэспубліку Беларусь замежных кампаній

Сярод іншага БУТБ і НАІП плануюць праводзіць сумесныя дзелавыя мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой з мэтай папулярызацыі інструментаў біржавога гандлю і ўмацавання гандлёвага і інвестыцыйнага патэнцыялу рэспублікі. 

Партнеры сярод беларускіх прадпрыемстваў

«Штогод мы прымаем сотні дэлегацый замежных дзелавых колаў, якія прадстаўляюць самыя розныя сферы бізнесу: ад дрэваапрацоўкі і будаўніцтва да лагістыкі і прамысловай вытворчасці. Усім гэтым кампаніям патрэбныя, па-першае, надзейныя партнёры сярод беларускіх прадпрыемстваў, а па-другое, сыравіна, матэрыялы і тэхналагічнае абсталяванне для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Біржа задавольвае абедзве гэтыя патрэбы. У сувязі з гэтым мы хацелі б уключыць наведванне вашай арганізацыі ў якасці абавязковага пункта ў праграмы дзелавых візітаў, запланаваных на бягучы год. На мой погляд, ад гэтага выйграюць усе зацікаўленыя бакі», – заявіў дырэктар НАІП Дзмітрый Красоўскі.

Бізнэс-форумы, канферэнцыі, семінары і іншыя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць развіццю знешнеэканамічных адносін Рэспублікі Беларусь

У сваю чаргу старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі выказаў гатоўнасць аб'яднаць намаганні з НАІП і выступаць суарганізатарам бізнес-форумаў, канферэнцый, семінараў і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца агенцтвам і спрыяюць развіццю знешнеэканамічных адносін Рэспублікі Беларусь. 

«Адна з найважнейшых функцый біржы – забяспечваць умовы для максімальнай канцэнтрацыі попыту і прапановы ў ходзе таргоў. Адпаведна, чым больш замежных кампаній даведаюцца пра магчымасці біржавой пляцоўкі, тым вышэй эфектыўнасць работы біржавога механізму. Таму мы гатовыя не толькі ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія арганізуюцца агенцтвам, але і аказваць неабходную інфармацыйную і фінансавую падтрымку. Бо, як вы правільна адзначылі, у нас адны і тыя ж мэты, а разам мы зможам дасягнуць значна большага. Я ў гэтым не сумняваюся», – падкрэсліў кіраўнік БУТБ.