Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і казахстанская біржа «Астана» абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння

22.01.2021

Дамоўленасць аб актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы электроннага біржавога гандлю дасягнута па выніках перамоваў паміж кіраўніцтвам Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) і Універсальнай таварнай біржы «Астана». Мерапрыемства адбылося 21 студзеня 2021 г. у фармаце анлайн-канферэнцыі.

БУТБ і казахстанская біржа «Астана»

«Абмен інфармацыяй – гэта толькі першы крок. Аб'яднаўшы намаганні, мы не толькі забяспечым беларускім і казахстанскім прадпрыемствам дадатковы канал збыту прадукцыі, але і здымем цэлы шэраг бар'ераў, якія перашкаджаюць больш дынамічнаму развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж нашымі краінамі. Гэта і праверка добранадзейнасці контрагентаў, і гарантыі выканання біржавых здзелак, і магчымасць прыцягнення гандлёвага фінансавання. Мы гатовыя ўзаемадзейнічаць па любым з гэтых напрамкаў», – заявіў старшыня савета дырэктараў УТБ «Астана» Раміз Аллахвердзіеў. 

БУТБ і казахстанская біржа «Астана»

У сваю чаргу старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі выказаў зацікаўленасць ва ўмацаванні партнёрскіх адносін з УТБ «Астана», тым больш што абодвум бакам ёсць што прапанаваць адзін аднаму.

«Далейшы рост тавараабароту з Кітаем – адна з нашых прыярытэтных задач на бягучы год, а ў вас, наколькі мне вядома, маецца вялікі досвед працы на гэтым рынку. Таму мы былі б ўдзячныя за дапамогу ў прыцягненні на беларускую біржавую пляцоўку кампаній з КНР. Мы са свайго боку маглі б аказаць садзейнічанне казахстанскім экспарцёрам па выхаду на рынак Еўрапейскага саюза. Мінулы год наглядна прадэманстраваў запатрабаванасць механізму транзітных здзелак, і я ўпэўнены, што казахстанскаму бізнэсу ён таксама будзе цікавы», – адзначыў кіраўнік беларускай біржы.

У завяршэнне онлайн-сустрэчы бакі дамовіліся выпрацаваць канкрэтны план узаемадзеяння на бягучы год, а таксама дзяліцца вопытам у галіне біржавога гандлю найбольш перспектыўнымі і ліквідным таварнымі пазіцыямі, уключаючы энерганосьбіты, нафтапрадукты і квоты на выкіды парніковых газаў.

.