Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ будзе садзейнічаць захаванню балансу попыту і прапановы на рынку лесапрадукцыі

28.10.2021

Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення таргоў лесапрадукцыяй Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Максім Ігнаценка, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў Круглага стала «Праблемы дзяржаўнага і прыватнага партнёрства ў рабоце прадпрыемстваў лесапрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь», арганізаванага ў рамках 27-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі абсталявання і тэхналогій для лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці «Дрэваапрацоўка-2021». 

БУТБ будзе садзейнічаць захаванню балансу попыту і прапановы на рынку лесапрадукцыі

Прадстаўнік БУТБ адзначыў, што ў многім дзякуючы рэалізаванаму біржай комплексу мер і, у прыватнасці, увядзенню перадгандлёвага цэнавага калідора, цэны на піламатэрыялы для беларускіх спажыўцоў за апошнія месяцы прыкметна знізіліся і цяпер перадумовы для новага перыяду росту адсутнічаюць. Ён таксама анансаваў распрацоўку сумесна з Міністэрствам лясной гаспадаркі віджэта «Свабодны рэсурс арганізацый сістэмы Мінлясгаса для рэалізацыі на біржавых таргах», які плануецца размясціць на сайце БУТБ. Мяркуецца, што гэта дапаможа прадухіліць скачкі попыту, паколькі ўсе ўдзельнікі рынку будуць бачыць даступны аб'ём лясных рэсурсаў і змогуць у нармальным рэжыме планаваць сваю працу. 

БУТБ будзе садзейнічаць захаванню балансу попыту і прапановы на рынку лесапрадукцыі

Што да прапановы круглых лесаматэрыялаў на біржавой пляцоўцы, то Максім Ігнаценка звярнуў увагу на заяўкі расійскіх кампаній, якія ў бягучым годзе пачалі актыўна выстаўляць на продаж свой рэсурс. Паводле слоў прадстаўніка БУТБ, у таргах ужо ўдзельнічаюць лесанарыхтоўшчыкі з прыгранічных рэгіёнаў – Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцей, прычым у бліжэйшы час іх колькасць можа вырасці. У прыватнасці, непасрэдна падчас Круглага стала цікавасць да акрэдытацыі на біржы выказаў прадстаўнік кампаніі з Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, у распараджэнні якой знаходзіцца каля 70% ляснога рэсурсу рэгіёну. 

БУТБ будзе садзейнічаць захаванню балансу попыту і прапановы на рынку лесапрадукцыі

Акрамя таго, у ходзе Круглага стала абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца кантролю за выкананнем біржавых здзелак, механізмаў аховы пакупніка і выкарыстання субрахункаў біржы пры ўзаемаразліках для мінімізацыі магчымых рызык. У выніку Круглы стол стаў эфектыўнай дыскусійнай пляцоўкай, якая аб'яднала прадстаўнікоў розных сегментаў рынку лесапрадукцыі, якія змаглі агучыць свае пытанні і прапановы па далейшым развіцці біржавога гандлю гэтым стратэгічным рэсурсам.

.