Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ будзе садзейнічаць развіццю гандлю з Ліпецкай вобласцю Расіі

30.04.2021

Беларуская універсальная таварная біржа (БУТБ) гатова аказаць садзейнічанне кампаніям з Ліпецкай вобласці Расійскай Федэрацыі па выхаду на рынак Рэспублікі Беларусь, забяспечыўшы прамы доступ да найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы дрэваапрацоўкі, прамысловасці, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі. Гэтае пытанне, а таксама іншыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва абмяркоўваліся ў рамках візіту ў цэнтральны офіс БУТБ дэлегацыі дзелавых колаў Ліпецкай вобласці 29 красавіка 2021 г. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Цэнтра падтрымкі экспарту Ліпецкай вобласці.БУТБ будет содействовать укреплению деловых контактов с Липецкой областью РФ

Сярод іншага плануецца рэалізоўваць праз біржавую пляцоўку расійскую лесапрадукцыю, прычым не толькі для беларускіх спажыўцоў, але і ў трэція краіны.

«З-за імклівага развіцця дрэваапрацоўчай галіны попыт на драўняную сыравіну за апошні год істотна вырас, таму для павелічэння прапановы найбольш запатрабаваных пазіцый, такіх як піловачнік і балансавая драўніна, мы зацікаўлены ў прыходзе на біржу расійскіх пастаўшчыкоў. Дзякуючы праведзенай намі працы з лютага бягучага года лесанарыхтоўшчыкі з Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцей штотыдзень ўдзельнічаюць у таргах, і аб'ёмы продажаў пастаянна растуць. Характэрна, што ў структуры здзелак прысутнічаюць як пастаўкі дзелавой драўніны для патрэб беларускіх дрэваапрацоўшчыкаў, так і экспарт расійскіх піламатэрыялаў у Еўропу – так званыя «транзітныя здзелкі». Для нас гэта, безумоўна, перспектыўны кірунак, і мы яго актыўна прасоўваем», – адзначыў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў падчас перамоваў з расійскімі бізнэсоўцамі.

Планируется реализовывать через биржевую площадку российскую лесопродукцию, причем не только для белорусских потребителей, но и в третьи страны

Прадстаўнік БУТБ таксама падкрэсліў зацікаўленасць біржы ў прыцягненні на таргі расійскіх вытворцаў цукру і пабочных прадуктаў – бураковага жому і меласы. Па словах Андрэя Новікава, попыт на гэту прадукцыю значна перавышае прапанову.

«На жаль, беларускія вытворцы не могуць задаволіць усе заяўкі на куплю, якія паступаюць да нас ад буйных імпарцёраў з Кітая, Казахстана, Швейцарыі і іншых краін. Пры гэтым эфектыўнасць біржавога механізму аб'ектыўна высокая. Напрыклад, калі яшчэ паўгода таму па прамых кантрактах па-за біржай бураковы жом прадаваўся на экспарт у сярэднім па 100 EUR/т, то на апошняй біржавой гандлёвай сесіі – па 180 EUR/т. Так што мы гатовыя разгледзець любыя прапановы ад расійскіх пастаўшчыкоў гэтай прадукцыі, тым больш што Ліпецкая вобласць – адзін з лідэраў па вытворчасці цукру ў Расіі», – заявіў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ.

Заинтересованность биржи в привлечении на торги российских производителей сахара и побочных продуктов – свекловичного жома и мелассы

.