Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ амаль у 4 разы павялічыла экспарт прадукцыі БМЗ у Польшчу

05.07.2021

Арматурны пракат вытворчасці ААТ «БМЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БМК» на агульную суму 4,3 млн USD рэалізаваны ў Рэспубліку Польшча па выніках гандлёвых сесій, якія праходзілі на працягу 2021 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). У параўнанні са студзенем-чэрвенем 2020 г. паказчык экспарту прадукцыі БМЗ на польскі рынак вырас амаль у 4 разы, пры гэтым круг пастаянных пакупнікоў рэгулярна пашыраецца.

«Узаемадзеянне біржы з Беларускім металургічным заводам па прасоўванні айчынных металавырабаў на замежныя рынкі пачалося ў канцы 2019 г. Першым сумесным праектам сталі экспартныя таргі сталёвай арматурай на перспектыўны для БМЗ рынак Польшчы. Паколькі далёка не кожная польская кампанія была гатова працаваць на ўмовах 100%-ай перадаплаты і адтэрміноўкі пастаўкі, спатрэбіўся пэўны час на пошук і прыцягненне на біржавую пляцоўку патэнцыйных пакупнікоў. Затое зараз у кожнай гандлёвай сесіі ў нас удзельнічаюць не два-тры польскія імпарцёры, як было ў самым пачатку, а не менш за дзесяць. Такім чынам, па-першае, забяспечваецца высокі ўзровень канкурэнцыі ў ходзе таргоў, а па-другое, стабільна растуць аб'ёмы продажаў беларускай арматуры ў Польшчу. З улікам спрыяльнай цэнавай кан'юнктуры на польскім рынку разлічваем на далейшае павелічэнне паставак прадукцыі БМЗ у гэтую краіну і ў другім паўгоддзі», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

Даведачна

Экспарт прадукцыі БМЗ праз біржавую пляцоўку ажыццяўляецца ў рамках штотыднёвай гандлёвай сесіі па рэалізацыі вырабаў з чорных і каляровых металаў, а таксама іх лому і адходаў на знешні рынак. З пачатку года тавараабарот па гэтаму напрамку склаў 11 млн USD. Здзелкі заключалі кампаніі з 6 краін.

.