Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ актывізуе супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю

27.04.2021

Прапрацоўка магчымасці павелічэння аб'ёмаў біржавога гандлю паміж Рэспублікай Беларусь і Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі стала галоўнай мэтай візіту прадстаўнікоў Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у дадзены рэгіён. Пры гэтым у якасці найбольш перспектыўнага напрамку супрацоўніцтва разглядаецца ўдзел расійскіх кампаній у транзітных здзелках, калі і прадавец, і пакупнік – нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

«У рамках візіту адбыліся сустрэчы з шэрагам найбуйнейшых вытворцаў лесапрадукцыі Калінінградскай вобласці. Расійскія суб'екты гаспадарання выказалі зацікаўленасць у выкарыстанні беларускай біржавой пляцоўкі для рэалізацыі піламатэрыялаў, дранкі, мэблевага шчыта і клеенага бруса ў трэція краіны. Аналагічную схему працы разглядаюць і вядучыя сельгаспрадпрыемствы рэгіёну, з кіраўніцтвам якіх таксама сустрэліся прадстаўнікі біржы. Плануецца наладзіць пастаўкі шырокага спектру тавараў сельскагаспадарчай групы як на рынак Беларусі, так і па транзітных здзелках», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Акрамя таго, прадстаўнікі БУТБ правялі перамовы з Калінінградскай гандлёва-прамысловай палатай, Цэнтрам падтрымкі экспарту Калінінградскай вобласці і кіраўніком аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у г. Калінінградзе. Дасягнуты дамоўленасці аб рэгулярным абмене дзелавой інфармацыяй і правядзенні сумесных мерапрыемстваў па прыцягненню на біржавыя таргі кампаній з дадзенага рэгіёну РФ.

БУТБ актывізуе супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю

Даведачна.
Па стане на 01.04.2021 на БУТБ акрэдытаваныя 2553 кампаніі з Расійскай Федэрацыі, у тым ліку 65 з Калінінградскай вобласці. Агульная сума біржавых здзелак, заключаных расійскімі суб'ектамі гаспадарання ў I квартале 2021 г., склала 38,4 млн USD.


.