Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ акрэдытавала новага брокера ў Кітаі

15.04.2021

15 красавіка 2021 г. кітайскай кампаніі Kangkai Zhiguan (Heze) Industrial Development афіцыйна ўручаны сертыфікат брокера Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Мерапрыемства прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі.

DSCF4305.JPG

«Быць першым – а ваша кампанія ўваходзіць у лік першых акрэдытаваных на біржы брокераў з Кітая – заўсёды цяжка. Аднак я ўпэўнены, што той шлях, які мы з вамі разам пачынаем, будзе не толькі ўзаемавыгадным, але і цікавым з пункту гледжання развіцця бізнесу і рэалізацыі новых магчымасцяў. Я ведаю, што літаральна ўчора вы ўжо здзейснілі буйную здзелку па закупцы піламатэрыялаў, але, мне здаецца, гэта толькі першы крок, паколькі ёсць яшчэ мноства іншых запатрабаваных у Кітаі беларускіх тавараў, якія вы маглі б набываць на біржавой пляцоўцы. Як вам, напэўна, вядома на нашай біржы прадстаўлены больш за 4 тыс. таварных пазіцый, таму патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва проста велізарны, прычым як па экспарту беларускай прадукцыі ў Кітай, так і па імпарту кітайскіх тавараў у Беларусь. У сувязі з гэтым хачу асабліва падкрэсліць, што для нас вы не проста брокер, а дзелавой партнёр, таму мы зацікаўленыя ў тым, каб ваш бізнэс квітнеў, а колькасць кліентаў пастаянна расла. Біржа будзе са свайго боку ўсяляк гэтаму садзейнічаць», – адзначыў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падчас урачыстай цырымоніі прысваення кампаніі Kangkai Zhiguan (Heze) Industrial Development статусу брокера-нерэзідэнта.

У сваю чаргу дырэктар Kangkai Zhiguan (Heze) Industrial Development г-н Чжан Яньцзюнь выказаў падзяку за аказаны давер і паабяцаў прыкласці ўсе намаганні, каб апраўдаць яго.

DSCF4311.JPG

«Для нас сапраўды вялікі гонар прадстаўляць інтарэсы біржы ў Кітаі, і мы прыкладзем максімум намаганняў для папулярызацыі інструментаў біржавога гандлю на кітайскім рынку. За гады працы мы заваявалі рэпутацыю надзейнай і добрасумленнай кампаніі, а наш багаты вопыт і шырокая сетка дзелавых кантактаў дазволяць аператыўна прыцягваць на біржавую пляцоўку прадстаўнікоў кітайскага бізнесу. Таму ў мяне няма ніякіх сумненняў у тым, што наша супрацоўніцтва з біржай будзе паспяховым, а нашы сумесныя дасягненні унясуць важкі ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Кітаем», – падкрэсліў кітайскі бізнесмен.