Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ акрэдытавала першага брокера ў Ізраілі

23.03.2021

Буйны ізраільскі дыстрыб'ютар мэблі і аздобных матэрыялаў Gelfand Projects стаў першым брокерам Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у Дзяржаве Ізраіль. Трэйдар кампаніі ўжо прайшоў атэстацыю і дапушчаны да ўдзелу ў біржавых таргах.

Па словах аднаго з заснавальнікаў Gelfand Projects Барыса Гельфанда, у бліжэйшых планах кампаніі – арганізаваць прамыя пастаўкі беларускіх піламатэрыялаў на рынак Ізраіля, дзе на сённяшні дзень назіраецца павышаны попыт на гэту прадукцыю.

Борис Гельфанд «Наша кампанія з'яўляецца адным з вядучых дыстрыб'ютараў вырабаў з драўніны ў Ізраілі з амаль 20-гадовым вопытам. Да нядаўняга часу мы ў асноўным працавалі з пастаўшчыкамі з Украіны, а цяпер у рамках пашырэння бізнэсу вырашылі выйсці і на беларускі рынак. Для пачатку плануем засяродзіцца на закупках піламатэрыялаў, паколькі для нас гэта добра знаёмы сегмент, і мы зможам аператыўна знайсці патэнцыйных пакупнікоў. У гэтым сэнсу галоўная перавага біржавой пляцоўкі заключаецца ў тым, што яна аб'ядноўвае сотні дзяржаўных і прыватных дрэваапрацоўшчыкаў, і нам не трэба асобна дамаўляцца з кожным з іх. Таму, яшчэ калі мы прапрацоўвалі магчымасць вядзення бізнесу ў Беларусі, іншыя варыянты выхаду на ваш рынак нават не разглядаліся – толькі біржавыя таргі», – падкрэсліў ізраільскі бізнесмен.

Барыс Гельфанд таксама адзначыў, што ў перспектыве Gelfand Projects мае намер пашыраць наменклатуру тавараў, якія закупляюцца ў Беларусі. У прыватнасці, плануецца пастаўляць у Ізраіль беларускую металапрадукцыю.

«Я ведаю, што на біржавой пляцоўцы паспяхова рэалізуецца арматурны пракат вытворчасці Беларускага металургічнага завода. У Ізраілі гэта прадукцыя таксама вельмі запатрабаваная, таму разам з піламатэрыяламі хацелася б развіваць і гэты кірунак. У цэлым лічу, што ў біржавога гандлю велізарны патэнцыял, які мы будзем паступова рэалізоўваць», – заявіў сузаснавальнік Gelfand Projects.

Даведачна.
У цяперашні час на БУТБ акрэдытаваныя звыш 50 брокерскіх кампаній, у тым ліку 9 замежных: з Германіі, Ізраіля, Кітая, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі і Эстоніі.