Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ адзначае павышэнне попыту на беларускі друз за мяжой

10.08.2021

Амаль 24 тыс. т друзу на агульную суму 291 тыс. USD рэалізавана ў Расійскую Федэрацыю па выніках экспартных біржавых таргоў, якія прайшлі на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Дадзеная гандлёвая сесія стала найбуйнейшай у бягучым годзе як па суме здзелак, так і па аб'ёме прадукцыі, выстаўленай на продаж. Пры гэтым пакупнікі знайшліся на ўсе 11 лотаў, зарэгістраваных у гандлёвай сістэме.

«Галоўнай асаблівасцю таргоў стала нават не сума здзелак, хоць для гэтай таварнай групы яна была значна большая, чым звычайна, а беспрэцэдэнтна высокі ўзровень канкурэнцыі сярод пакупнікоў. За некаторыя лоты «змагаліся» па 6-7 расійскіх кампаній, што прывяло да двухразовага росту стартавых цэн. У выніку беларускі вытворца атрымаў дадатковую выручку ў памеры 87 тыс. USD. Разлічваем, што эканамічны эфект ад прымянення біржавога механізму акажа стымулюючае ўздзеянне на айчынных прадаўцоў, і ў далейшым аб'ёмы друзу, якія выстаўляюццана таргі, будуць расці. Тым больш, што, як паказала апошняя гандлёвая сесія, попыт на беларускую прадукцыю вельмі высокі», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

З пачатку года праз БУТБ рэалізавана 67,2 тыс. т друзу на суму 678 тыс. USD. Для параўнання за ўвесь 2020 г. экспарт друзу праз БУТБ склаў 104,8 тыс. т пры суме здзелак 700 тыс. USD.

.