Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Брытанская кампанія купіла праз БУТБ драўляныя калы больш чым на мільён еўра

19.01.2021

Па выніках першых экспартных біржавых таргоў 2021 г., якія адбыліся на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), у Вялікабрытанію рэалізавана 1,6 млн штук гаспадарчых калоў на агульную суму 1,1 млн EUR. Раней гэта прадукцыя дрэваапрацоўкі пастаўлялася на брытанскі рынак у значна меншых аб'ёмах і пераважна праз пасярэднікаў.

«Да гэтага часу драўляныя калы ў асноўным пастаўляліся ў Вялікабрытанію апасродкавана – праз краіны Прыбалтыкі. У выніку беларускія экспарцёры гублялі істотную частку выручкі. Аднак у канцы мінулага года ў рамках мерапрыемстваў па пашырэнню геаграфіі продажаў лесапрадукцыі нам удалося прыцягнуць на біржавую пляцоўку шэраг буйных замежных кампаній, у тым ліку са Злучанага Каралеўства. Апошняя гандлёвая сесія наглядна прадэманстравала высокі экспартны патэнцыял беларускіх вырабаў з ацыліндраванай і акоранай драўніны. Напрыклад, па пастаўках у Вялікабрытанію мы ўжо пераўзышлі леташні паказчык. Таму ў бягучым годзе актыўная работа ў гэтым напрамку будзе працягвацца», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Даведачна.
У 2020 г. сума біржавых здзелак па экспарту вырабаў з ацыліндраванай і акоранай драўніны склала 4,2 млн EUR. Асноўнымі рынкамі збыту былі Германія, Латвія, Літва і Польшча.

.