Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Больш за 30 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці рэалізуюць сваю прадукцыю праз БУТБ

15.01.2021

У 2020 г. больш за 30 прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам» выстаўлялі заяўкі на продаж і ўдзельнічалі ў біржавых таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). У лік самых запатрабаваных тавараў увайшлі розныя віды тканін, абутак і сродкі індывідуальнай абароны. Дадзеная прадукцыя рэалізуецца прадпрыемствамі канцэрна пераважна на ўнутраным рынку ў рамках секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў. У той жа час шэраг таварных пазіцый рэгулярна выстаўляюцца і на экспартныя біржавыя таргі.

«У гандлёвай сістэме біржы пастаянна знаходзяцца каля тысячы заявак на продаж ад прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам». Пакуль яны ахопліваюць адносна невялікі асартымент прадукцыі, але ён паступова пашыраецца. Толькі за апошнія некалькі месяцаў з’явілася каля 50 новых пазіцый», – паведаміў начальнік упраўлення таргоў прамысловымі і спажывецкімі таварамі БУТБ Антон Зарэцкі.

Ён таксама падкрэсліў, што ў бягучым годзе плануецца значна больш увагі надаваць прасоўванню беларускіх тавараў лёгкай прамысловасці на экспарт.

«У нас ужо ёсць станоўчы вопыт работы на замежных рынках у частцы паставак будаўнічых матэрыялаў і прадуктаў харчавання. Так што можна сказаць, што пэўную нішу мы ўжо занялі. Таму зараз актыўна займаемся прыцягненнем патэнцыйных пакупнікоў як з ліку пастаянных кліентаў, так і яшчэ не акрэдытаваных на біржы кампаній», – адзначыў прадстаўнік БУТБ.

Даведачна.
У 2020 г. у секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ заключана звыш 70 тыс. здзелак на агульную суму 430 млн BYN, што на 6% больш, чым годам раней. Асноўная доля продажаў прыйшлася на будаўнічыя матэрыялы, тэхналагічнае абсталяванне і прадукцыю нафтахіміі.

.