Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БНБК заключыла першую экспартную здзелку на БУТБ

17.12.2021

У рамках стратэгічнага супрацоўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) і Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацый (БНБК) праведзена заключана біржавая здзелка па рэалізацыі кармавых дабавак (L-лізін сульфату) на экспарт.

Як паведамілі ў прэс-службе БУТБ, раней БНБК выкарыстоўвала біржавую пляцоўку выключна для закупкі сыравіны, а таксама як дадатковы канал продажу ўласнай прадукцыі на ўнутраным рынку. Пакупніком пілотнай партыі L-лізін сульфату стала кампанія з Расіі.

«Зараз на біржы акрэдытаваны больш за 2700 кампаній з Расіі, у тым ліку буйныя аграхолдынгі і фермерскія гаспадаркі, якія з'яўляюцца непасрэднымі спажыўцамі прадукцыі БНБК, у тым ліку такіх запатрабаваных у жывёлагадоўлі кармавых дабавак, як L-лізін сульфат. Такім чынам, мэтавая аўдыторыя ўжо прысутнічала на біржавой пляцоўцы, і, па сутнасці, БНБК трэба было толькі абраць найлепшую прапанову. Заключаная здзелка стала першым вопытам работы карпарацыі на біржавых таргах у якасці экспарцёра, бо да гэтага БНБК прымяняла біржавы механізм толькі на ўнутраным рынку – для рэалізацыі камбікармоў, прэміксаў, фуражнага збожжа і закупак сланечнікавага шроту і кукурузы. З мэтай актывізацыі ўзаемадзеяння з БНБК у сферы экспартных продажаў у бліжэйшай перспектыве плануецца правесці кропкавую работу з патэнцыйнымі пакупнікамі прадукцыі глыбокай перапрацоўкі збожжа, прычым не толькі ў Расійскай Федэрацыі, але і на іншых цікавых для карпарацыі рынках. Практыка паказвае, што аб'яднанне намаганняў біржы і кампаній-экспарцёраў, як правіла, забяспечвае магутны сінэргетычны эфект», – падкрэслілі ў прэс-службе БУТБ.

Па выніках 11 месяцаў 2021 г. экспарт прадукцыі АПК праз БУТБ вырас на 56%, да 126 млн USD. Найбольшы аб'ём здзелак прыпаў на рапсавы алей, мясамалочную прадукцыю і гарбарныя вырабы.