Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Біржы ЕАЭС дамовіліся актывізаваць узаемадзеянне па фарміраванні агульных таварных рынкаў

06.04.2021

Біржы краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) плануюць актывізаваць супрацоўніцтва па фарміраванні агульных рынкаў энерганосьбітаў, сельгаспрадукцыі і іншых стратэгічна важных тавараў сыравіннай і несыравіннай груп. Адпаведная дамоўленасць дасягнута 5 красавіка 2021 г. у ходзе анлайн-пасяджэння Камітэта па таварных рынках, які дзейнічае пры Міжнароднай асацыяцыі біржаў краін СНД. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), Маскоўскай біржы, Санкт-Пецярбургскай Міжнароднай Таварна-сыравіннай Біржы, таварнай біржы «Еўразійская гандлёвая сістэма»  (Казахстан), таварнай біржы «Каспій» (Казахстан), Узбекскай Рэспубліканскай таварна-сыравіннай біржы і Кыргызскай фондавай біржы.

Биржи ЕАЭС договорились активизировать взаимодействие по формированию общих товарных рынков

Удзельнікі пасяджэння падзяліліся асноўнымі вынікамі працы біржавых пляцовак у I квартале бягучага года і абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння з Еўразійскай эканамічнай камісіяй у частцы рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 г.

У прыватнасці, падтрымана ініцыятыва БУТБ па стварэнні міжнароднай рабочай групы па пытаннях гарманізацыі заканадаўства краін ЕАЭС у сферы біржавога гандлю. Мяркуецца, што гэта дазволіць дэталёва вывучыць як нацыянальнае заканадаўства краін-удзельніц, так і лакальныя прававыя акты, якія дзейнічаюць на кожнай з таварных біржаў, з мэтай выпрацоўкі адзіных падыходаў і прынцыпаў функцыянавання агульных таварных рынкаў у рамках ЕАЭС.

Даведачна
МАБ СНД – міжнародная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Маскве. Аб'ядноўвае таварныя і валютна-фондавыя біржы з 10 краін. БУТБ з'яўляецца паўнапраўным членам МАБ СНД і ініцыятарам стварэння камітэта па таварных рынках пры дадзенай арганізацыі.

.