Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Беларускія прадпрыемствы ў 1,5 раза павялічылі закупкі сельгаспрадукцыі на БУТБ

31.05.2021

За студзень-красавік 2021 г. прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу закупілі на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) сельгаспрадукцыю на агульную суму 364,4 млн BYN, што ў 1,5 разы больш за аналагічны паказчык мінулага года.

Самай запатрабаванай групай тавараў традыцыйна з'яўляюцца шроты алейных культур. На іх прыйшлося больш за 40% ад усяго аб'ёму закупак сельгаспрадукцыі, або 153,4 млн BYN. Тэмп росту склаў 139%. Другое месца занялі кармавыя дабаўкі з сумай здзелак 69 млн BYN. У параўнанні са студзенем-красавіком 2020 г. аб'ём рэалізацыі вырас амаль у 2 разы ў вартасным выражэнні і на 64% у натуральным. На трэцім месцы размясцілася сырое каровіна малако, якое з 2019 г. айчынныя малаказаводы маюць магчымасць набываць на біржавой пляцоўцы. Сума здзелак з гэтым таварам вырасла на 17%, да 39,7 млн BYN, у той час як фізічныя аб'ёмы павялічыліся на 8%. Павышаным попытам у беларускіх сельгасарганізацый таксама карысталіся алеі, мясная прадукцыя і збожжавыя.

«У цяперашні час аграрны сектар знаходзіцца ў фазе аднаўленчага росту, што станоўча ўплывае на актыўнасць сельгаспрадпрыемстваў на біржавой пляцоўцы. Калі звярнуцца да статыстыкі, то па выніках 4-х месяцаў колькасць здзелак у секцыі сельгаспрадукцыі павялічылася амаль у 2 разы. Стымулюючы эфект аказвае і магчымасць набыць сыравіну па больш выгадным цэнах, чым на пазабіржавым рынку, за кошт высокага ўзроўню канкурэнцыі паміж пастаўшчыкамі. Напрыклад, у студзені-красавіку толькі на шроце алейных айчынныя агракамбінаты і птушкафабрыкі зэканомілі звыш за 1,6 млн BYN», – пракаментавалі ў прэс-службе БУТБ.

.