Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Беларусь і Удмуртыя абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы біржавога гандлю

09.02.2021

Магчымасці павелічэння ўзаемнага тавараабароту Беларусі і Удмуртыі за кошт больш актыўнага выкарыстання гандлёвай пляцоўкі Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) разгледжаны 8 лютага ў рамках анлайн-канферэнцыі, арганізаванай БУТБ і Цэнтрам падтрымкі экспарту Удмурцкай Рэспублікі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Урада Удмуртыі, Пасольства Беларусі ў Расіі і Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Онлайн-конференция по сотрудничеству с Удмуртией

У ходзе канферэнцыі абмеркаваны асноўныя вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Удмуртыі ў 2020 г. i прыярытэтныя напрамкі на бягучы год. Пры гэтым асаблівая ўвага нададзена ўзаемадзеянню ў галіне біржавога гандлю, які, на думку ўдзельнікаў канферэнцыі, можа стаць адным з ключавых драйвераў росту двухбаковага тавараабароту.

Онлайн-конференция по сотрудничеству с Удмуртией

«За мінулы год тавараабарот Рэспублікі Беларусь і Удмурцкай Рэспублікі склаў 184,5 мільёна даляраў, або 112,5% да ўзроўню 2019 года. Разам з тым мяркую, што ў нашых сілах значна палепшыць гэты паказчык, у тым ліку за кошт рэалізацыі патэнцыялу біржавога гандлю, які здольны стаць эфектыўным інструментам для нарошчвання аб'ёмаў і пашырэння наменклатуры тавараў, запатрабаваных на рынках Беларусі і Удмуртыі», – заявіў кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Уфе Артур Карповіч.

Больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці БУТБ заклікаў і гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юры Залатароў.

Онлайн-конференция по сотрудничеству с Удмуртией

«За гады працы біржы зарэкамендавала сябе як дзейсны механізм арганізацыі трансгранічнага гандлю, які штодня ўжываюць тысячы беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў. Тое, што кожная дзясятая акрэдытаваная на БУТБ кампанія з Расіі, наглядна сведчыць аб ступені ўцягнутасці расійскага бізнэсу. На жаль, пакуль удмурцкі бізнес недастаткова шырока прадстаўлены на біржавой пляцоўцы, але я ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам вывесці гэты рэгіён у лідэры па біржавым таваразвароту. Усе ўмовы для гэтага ёсць», – падкрэсліў расійскі дыпламат.

Зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з БУТБ пацвердзіў і намеснік Старшыні Урада Удмурцкай Рэспублікі Міхаіл Хоміч. Пры гэтым ён выказаў гатоўнасць аказаць садзейнічанне ў інфармаванні дзелавых колаў Удмуртыі пра перавагі біржавога механізму.

Онлайн-конференция по сотрудничеству с Удмуртией

«За апошнія 2 гады Удмуртыя стала адным з самых экспартаарыентаваных рэгіёнаў Расіі і сёння займаем першае месца па тэмпах росту неэнергетычнага экспарту. Калі гаварыць пра супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, то, нягледзячы на агульнае зніжэнне дзелавой актыўнасці, па выніках 2020 года мы ўсё роўна выйшлі ў плюс як па экспарце тавараў на рынак Беларусі, так і па імпарту беларускай прадукцыі. Вядома, у бягучым годзе хацелася б дасягнуць яшчэ больш высокіх паказчыкаў, і спадзяемся, што Беларуская універсальная таварная біржа нам у гэтым дапаможа. Таму зараз важна расказаць удмурцкім прадпрымальнікам пра гэты інструмент і яго перавагах, а яны ўжо самі вырашаць, як і ў якім аб'ёме яго ўжываць», – адзначыў Міхаіл Хоміч.

Онлайн-конференция по сотрудничеству с Удмуртией

.