Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Асацыяцыя ф'ючэрсных рынкаў вызначыла ключавыя фактары захавання рынкавых пазіцый

06.05.2021

6 мая 2021 г. адбыўся Адкрыты онлайн-форум удзельнікаў Асацыяцыі ф'ючэрсных рынкаў, у межах якога вядучыя сусветныя біржы, што ўваходзяць у Асацыяцыю, падзяліліся вынікамі работы за мінулы год і сваім досведам утрымання рынкавых пазіцый ва ўмовах пандэміі.

З прэзентацыямі выступілі прадстаўнікі EURONEXT (Францыя), IRGIT і TGE (Польшча), KELER CCP (Венгрыя), Thailand Futures Exchange (Тайланд), STT і JSE (ПАР), Nairobi Securities Exchange (Кенія), ACE Africa (Малаві), Узбекскай рэспубліканскай таварнай-сыравіннай біржы.

Аб дасягненнях ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» (БУТБ) распавёў першы намеснік старшыні праўлення Андрэй Новікаў, адзначыўшы ў сваім выступе істотнае пашырэнне геаграфіі паставак беларускіх тавараў, у прыватнасці, піламатэрыялаў, цэменту, рапсавага алею, малочнай прадукцыi, бураковага жому і меласы, мукі і збожжа, скураной сыравіны. Прыкметны рост дэманстравалі і таргі на ўнутраным рынку па такіх пазіцыях, як вугаль, кармавыя дабаўкі, мяса, сродкі абароны раслін, насенне для пасеву і інш.

Асацыяцыя ф'ючэрсных рынкаў вызначыла ключавыя фактары захавання рынкавых пазіцый

Агульная сума здзейсненых на біржы за студзень – красавік 2021 г. здзелак склала 950,73 млн USD, што ў 1,4 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2020 г. З іх экспартныя здзелкі – 226,89 млн USD, што ў 1,8 разы больш, чым за той жа перыяд мінулага года. На 1 мая 2021 г. на біржы акрэдытаваны 25 840 кампаній, з якіх 5 140 нерэзідэнты з 63 краін.

Важнай падзеяй для БУТБ таксама стала прысваенне сістэмам менэджменту якасці і інфармацыйнай бяспекі біржы сертыфікатаў адпаведнасці стандартам ISO 9001 і 27001 у лютым 2021 г.

Удзельнікі онлайн-форуму сышліся ў меркаванні, што важнымі ўмовамі для захавання ўстойлівасці перад знешнімі фактарамі і росту прадукцыйнасці з'яўляюцца гнуткасць і здольнасць адаптавацца да новых умоваў, а таксама бачанне перспектыў і адкрытасць для ўкаранення сучасных інфармацыйных тэхналогій. Прытрымліванне гэтым прынцыпам ў значнай ступені дапамагло БУТБ захаваць аб'ёмы біржавога абароту ў мінулым годзе і істотна нарасціць яго з пачатку бягучага года.

Даведка.
Асацыяцыя ф'ючэрсных рынкаў (Association of Future Markets, AFM) створана ў 1998 г. па ініцыятыве 10 біржаў-заснавальнікаў: Будапешцкай таварнай біржы, Цэнтральнай разлікова-клірынгавай палаты і дэпазітарыя Будапешта, Румынскай таварнай біржы, Ф'ючэрснай біржы Буэнас-Айрэса, Амстэрдамскай таварнай біржы, Паўднёваафрыканскай ф'ючэрснай біржы, Варшаўскай таварнай біржы і Малазійскі біржы дэрыватываў.
Галоўная мэта AFM – спрыяць фарміраванню і развіццю біржавых рынкаў і забяспечваць эфектыўную камунікацыю і ўзаемадзеянне паміж членамі Асацыяцыі. У цяперашні час у склад AFM ўваходзяць 29 біржавых структур з 20 краінаў свету.
БУТБ з'яўляецца паўнапраўным членам Асацыяцыі з 2011 г.

.