Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Аб'ём продажаў малочнай сыравіны праз БУТБ вырас у 9 разоў

13.01.2021

Па выніках 2020 г. на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) рэалізавана 125 тыс. т сырога каровінага малака катэгорыі «Вышэйшая» і «Экстра» на агульную суму 119 млн BYN.

Такім чынам, малочная сыравіна, нароўні са шротам алейных і кармавымі дабаўкамі, ўвайшла ў тройку самых запатрабаваных відаў сельгаспрадукцыі на біржавой пляцоўцы. Больш за тое, у параўнанні з 2019 г. аб'ём продажаў сырога малака праз БУТБ вырас у 9 разоў як у натуральным, так і ў вартасным выразе, а яго доля ў структуры здзелак з сельгаставарамі дасягнула 12%.

«Біржавыя таргі сырым каровіным малаком – адзін з самых паспяховых праектаў БУТБ, накіраваных на забеспячэнне роўнага доступу перапрацоўчых прадпрыемстваў да свабодных сыравінных рэсурсаў. Менш чым за два гады быў сфарміраваны максімальна празрысты біржавы рынак малочнай сыравіны, які налічвае больш за сотню пастаянных удзельнікаў з усіх абласцей краіны. Што тычыцца эканамічнай мэтазгоднасці прымянення біржавога механізму, то толькі за 2020 г. дадатковая выручка малакавытворцаў перавысіла за 1,2 млн BYN. Пры гэтым плата за ўдзел у таргах па-ранейшаму складае 10 капеек за здзелку», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

«Патэнцыял сырога малака як біржавога тавару даволі высокі, таму ў бягучым годзе чакаецца далейшы рост гэтага сегмента. Ужо першыя гандлёвыя сесіі, якія адбыліся ў студзені, прадэманстравалі значную актыўнасць прадаўцоў і пакупнікоў», – адзначылі на БУТБ.

.