Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Вытворца кармавых дабавак з Грузіі разглядае магчымасць рэалізацыі прадукцыі праз біржу

07.05.2021

Выканаўчы дырэктар кампаніі Nationaux 1792 LLC спадар Stefan von Wolf du Ross наведаў цэнтральны офіс ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» (БУТБ) 7 мая 2021 г. з мэтай азнаямлення з магчымасцямі выкарыстання электронных гандлёвых пляцовак БУТБ пры рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Вытворца кармавых дабавак з Грузіі разглядае магчымасць рэалізацыі прадукцыі праз біржу

Адзін з накірункаў дзейнасці Nationaux 1792 LLC – вытворчасць кармавых дабавак для буйной рагатай жывёлы, таму рэгулярныя біржавыя таргі дадзенай прадукцыяй ўяўляюць для кампаніі асаблівую цікавасць, паколькі гэта найбольш аптымальны шлях для пошуку беларускіх пакупнікоў. Тым больш што кармавыя дабаўкі ўваходзяць у лік самых запатрабаваных груп тавараў на БУТБ, а на фоне дынамічнага развіцця жывёлагадоўчай галіны попыт на іх не змяншаецца, а, наадварот, прыкметна расце.

Вытворца кармавых дабавак з Грузіі разглядае магчымасць рэалізацыі прадукцыі праз біржу

Так, па выніках студзеня – красавіка 2021 г. на БУТБ было рэалізавана 38,52 тыс. тон кармавых дабавак, што на 64% больш, чым у супастаўным перыядзе мінулага года. У вартасным выражэнні аб'ём здзелак склаў 69,41 млн BYN, што амаль удвая (на 98%) перавышае аналагічны паказчык 2020 г.

Па выніках перамоваў кіраўнік Nationaux 1792 LLC выказаў высокую зацікаўленасць у выкарыстанні беларускай біржавой пляцоўкі для асваення таварнага рынку Беларусі.

Вытворца кармавых дабавак з Грузіі разглядае магчымасць рэалізацыі прадукцыі праз біржу

Даведка.
Кампанія Nationaux 1792 LLC заснавана ў Грузіі у 2019 г. Апроч вытворчасці кармавых дабавак, займаецца вырошчваннем і перапрацоўкай кіноа і ажыццяўляе дзейнасць у сферы біятэхналогій і фармакалогіі. У цяперашні час зацікаўлена ў тым ліку ў пераносе вытворчых і даследчых магутнасцяў у Рэспубліку Беларусь. Гадавы абарот кампаніі – больш за 2,2 млн USD.


.