Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

ЗША ўзначалілі спіс найбуйнейшых пакупнікоў казеіну на БУТБ

06.08.2020

Па выніках 7 месяцаў гэтага года экспарт казеіну праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) вырас амаль у 2,5 разы да аналагічнага перыяду 2019 г., дасягнуўшы 2,1 млн USD.

Больш за палову ад гэтай сумы забяспечылі кампаніі з ЗША, якія выкарыстоўваюць беларускі харчовай і тэхнічны казеін для вытворчасці спартыўнага харчавання, фарбаў, клею, пластмас. У параўнанні са студзенем-ліпенем мінулага года пастаўкі казеіну на амерыканскі рынак павялічыліся 2,2 разы.

Акрамя ЗША, у тройку найбуйнейшых пакупнікоў беларускага казеіну (пераважна тэхнічнага) увайшлі Германія і Польшча з сумай здзелак 0,6 млн USD і 0,3 млн USD адпаведна.

Характэрна, што актыўныя закупкі казеіну замежнымі кампаніямі пачаліся толькі ў сярэдзіне мая 2020 г. Да гэтага на працягу прыкладна 5 месяцаў здзелкі па гэтай таварнай пазіцыі практычна не рабіліся. Узыходзячы трэнд, які азначыўся 3 месяцы таму, абумоўлены спрыяльнай кан'юнктурай на знешніх рынках і перш за ўсё ў ЗША. Дэфіцыт казеіну, які склаўся ў сувязі падзеннем аб'ёмаў вытворчасці ў асноўных краінах-экспарцёрах, «падцяпліў» попыт на прадукцыю айчынных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў і паспрыяў росту біржавых катыровак на БУТБ.

.