Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Закупкі мяса і мясапрадуктаў праз БУТБ выраслі на 50%

28.12.2020

За 11 месяцаў 2020 г. мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы закупілі праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) звыш 10,7 тыс. т мяса і мясных прадуктаў на суму 49,5 млн BYN. Такім чынам, у натуральным выразе продажы гэтай прадукцыі на ўнутраным рынку выраслі на 11%, а ў вартасным – на 50%.

Доля беларускіх вытворцаў у агульным аб'ёме паставак склала 52%. Астатнія 48% забяспечылі замежныя пастаўшчыкі з Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы і Польшчы. Найбольшым попытам у пакупнікоў карысталася замарожанае і астуджанае мяса буйной рагатай жывёлы, а таксама субпрадукты. Як мяркуецца, высокая актыўнасць беларускіх удзельнікаў на таргах мясам звязана са зменамі ў рынкавай кан'юнктуры, якія стварылі перадумовы для росту патрэбы ў мясной сыравіне.

«Спрыяльная для экспарцёраў сітуацыя на сусветным рынку харчавання стымулявала рост попыту на мяса і субпрадукты, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці каўбасных вырабаў і мясных кансерваў. Паколькі біржавыя таргі дазваляюць ажыццявіць закупку па мінімальнай цане і, адпаведна, знізіць сабекошт гатовай прадукцыі, многія айчынныя мясакамбінаты вырашылі скарыстацца гэтым інструментам. Калі прагнозы замежных экспертаў апраўдаюцца і ў 2021 г. сусветныя продажы прадуктаў харчавання працягнуць павялічвацца, то можна чакаць аналагічнай дынамікі і на беларускай біржавым рынку», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.