Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Закупкі круглага лесу праз БУТБ выраслі на 23%

09.11.2020

За студзень-кастрычнік на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) рэалізавана звыш за 10 млн куб. м круглых лесаматэрыялаў на суму 731 млн BYN. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ёмы закупак выраслі на 2% у натуральным выражэнні і на 23% у вартасным.

Як адзначылі ў прэс-службе БУТБ, рост попыту на кругляк з боку айчынных дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў – адна з характэрных тэндэнцый гэтага года. Прычым найбольш запатрабавана балансавая драўніна, піловачнае бервяно і драўняная тэхналагічная сыравіна. Менавіта на гэтыя таварныя пазіцыі прыпадае каля 80% усіх біржавых здзелак на ўнутраным рынку.

У святле гадавых таргоў драўнінай у нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2021 г., якія адбудуцца на БУТБ 19-20 лістапада, прымаюцца меры па забеспячэнню дастатковай прапановы драўнянага рэсурсу і доступу на таргі як буйных гульцоў, так і прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу. У біржавой гандлёвай сістэме ўжо зарэгістраваны заяўкі на куплю больш за 4 млн куб. м круглага лесу.

«Папярэднія гадавыя таргі наглядна прадэманстравалі, што адмена асаблівых правілаў допуску пакупнікоў спрыяе больш эфектыўнаму размеркаванню драўнянага рэсурсу. Таму ў гэтым годзе будзе прымяняцца аналагічная палітыка. Асаблівыя правілы захаваюцца толькі ў дачыненні да асобных відаў сыравіны, такіх як, напрыклад, фанернае бервяно мяккалістых парод, яловыя балансы і піловачнае бервяно цвердалістых парод. Акрамя таго, для задавальнення павышанага попыту з боку беларускіх дрэваапрацоўшчыкаў вядзецца праца па прыцягненні на таргі пастаўшчыкоў з Расійскай Федэрацыі. Шэраг кампаній з рэгіёнаў Расіі, якія мяжуюць з Беларуссю, ужо акрэдытаваліся на біржы», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

.