Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Ветпрэпараты на 788 тыс. BYN рэалізаваны на таргах БУТБ

29.05.2020

32 здзелкі на агульную суму 788 тыс. BYN заключаны па выніках біржавых таргоў ветпрэпаратамі, якія адбыліся 28 мая 2020 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

У гандлёвай сесіі прынялі ўдзел 38 прадаўцоў і 18 пакупнікоў. Пры гэтым у сувязі з жаданнем удзельнікаў таргоў здзейсніць здзелкі на максімальна выгадных умовах гандлёвую сесію прыйшлося падаўжаць 5 разоў. У выніку было задаволена больш за палову ўсіх дапушчаных на таргі заявак. Самай буйной стала здзелка па закупцы вакцыны для прафілактыкі цыркавіруснай інфекцыі свіней «Інгельвак ЦыркаФЛЕКС» на суму 192 720 BYN.

Нагадаем, што біржавыя таргі ветэрынарнымі прэпаратамі праводзяцца на БУТБ з 14 мая 2020 г. Сума здзелак па выніках пілотнай гандлёвай сесіі склала 592 тыс. BYN.

.