Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Ветэрынарныя прэпараты пойдуць праз біржу

06.05.2020

14 мая на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) адбудуцца першыя біржавыя таргі ветэрынарнымі прэпаратамі. Таргі арганізуюцца ў рамках секцыі перспектыўных біржавых тавараў і пройдуць па прынцыпе зваротнага аўкцыёну – на паніжэнне цаны. Мэта праекту – забяспечыць празрыстае цэнаўтварэнне на беларускім рынку ветпрэпаратаў і кармавых дабавак ветэрынарнага прызначэння, аб'ём якога, паводле некаторых ацэнак, складае каля 400 млн USD ў год.

Жаданне закупляць ветэрынарныя прэпараты праз біржу выказалі ўжо больш за 50 айчынных сельгаспрадпрыемстваў.

«У асноўным гэта арганізацыі, якія раней набывалі на біржы сумежную прадукцыю», – адзначае кіраўнік секцыі перспектыўных біржавых тавараў БУТБ Максім Хоміч. «Разам з тым ёсць і новыя прадпрыемствы, якія хацелі б скарыстацца біржавы пляцоўкай для павышэння эфектыўнасці закупак. Напрыклад, у таргах сродкамі аховы раслін у сярэднім ўдзельнічаюць каля 60 прадаўцоў і 20-30 пакупнікоў. Пры такой расстаноўцы сіл за кошт канкурэнцыі паміж пастаўшчыкамі, сярод якіх ёсць як беларускія, так і замежныя кампаніі, пакупнікі эканомяць не менш за 15% ад вылучаных на закупку сродкаў. Аналагічныя вынікі чакаем і на таргах ветпрэпаратамі», – падкрэсліў прадстаўнік біржы.