Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Таварныя біржы Беларусі і Узбекістана абмяняліся вопытам у сферы дзяржзакупак

25.06.2020

24 чэрвеня 2020 г. Узбекская рэспубліканская таварна-сыравінная біржа (УзРТСБ) правяла для спецыялістаў Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) навучальны вэбінар аб сістэме дзяржаўных закупак у Рэспубліцы Узбекістан. Аналагічнае мерапрыемства, прысвечанае асаблівасцям дзяржзакупак у Рэспубліцы Беларусь, было арганізавана для узбекскага боку 14 мая гэтага года ў рамках рэалізацыі Пагаднення аб стратэгічным партнёрстве паміж БУТБ і УзРТСБ.

tovarnye-birzhi-belarusi-i-uzbekistana.jpg

У праграму вэбінару ўвайшлі такія пытанні, як роля і месца УзРТСБ ў сістэме дзяржзакупак Узбекістана, нарматыўная прававая база, віды працэдур закупак і крытэрыі іх прымянення, узровень аўтаматызацыі закупнога працэсу ва Ўзбэкістане, магчымасць удзелу ў закупках замежных кампаній. Асобная ўвага была ўдзелена пытанням рэгулявання дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў арганізацый, а таксама ўзаемадзеянню УзРТСБ як аператара электроннай гандлёвай пляцоўкі з іншымі дзяржаўнымі інфармацыйнымі сістэмамі і рэсурсамі.

v-sfere-goszakupok.jpg

У ходзе дыскусіі высветлілася, што ўзбекская і беларуская сістэмы дзяржзакупак маюць агульныя тэндэнцыі развіцця. У прыватнасці, у абедзвюх краінах узяты стратэгічны курс на цыфравізацыю закупнога працэсу, які прадугледжвае перавод усіх відаў працэдур закупак у электронны фармат і забеспячэнне эфектыўнага абмену інфармацыяй з органамі казначэйства і іншымі дзяржаўнымі сістэмамі. У той жа час ёсць шэраг спецыфічных адрозненняў, якія тычацца відаў і алгарытмаў закупных працэдур, планавання закупак, патрабаванняў да ўдзельнікаў, парадку разгляду скаргаў і інш.

Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі ў бліжэйшы час УзРТСБ і БУТБ плануюць правесці яшчэ адзін вэбінар, але ўжо па тэматыцы электроннага біржавога гандлю

.