Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Схему разлікаў пры закупках металапрадукцыі на біржы плануецца ўдасканаліць

24.01.2020

Схема разлікаў па біржавых здзелках па прынцыпе «пастаўка супраць плацяжу» будзе ў бліжэйшы час уведзена ў секцыі металапрадукцыі ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» (БУТБ). Пра гэта заявіў начальнік упраўлення металапрадукцыі Яўген Бурэйка, выступаючы на першым Форуме «Дзяржаўныя закупкі, закупкі для ўласных патрэб, тэндэры, конкурсы, біржавыя таргі», арганізаваным СЮА «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» 23 студзеня 2020 г. Мяркуецца, што пераход на новую схему дазволіць істотна знізіць рызыку невыканання абавязацельстваў па біржавых дамовах.

«Заключэнне біржавых здзелак на ўмовах «пастаўка супраць плацяжу» – гэта шырока распаўсюджаная ў свеце практыка. Па гэтым прынцыпе працуе большасць бірж, паколькі ў гэтым выпадку ўлічваюцца iнтарэсы і прадаўца, і пакупніка. У прыватнасці, прадавец гарантавана атрымлівае аплату за пастаўлены тавар, а пакупнік не рызыкуе сваімі грашыма ў выпадку непастаўкі тавару або пастаўкі тавару неналежнай якасці. Упэўнены, што новаўвядзенне будзе станоўча ўспрынята ўсімі ўдзельнікамі таргоў », – лічыць Яўген Бурэйка.

На пачатковым этапе схему «пастаўка супраць плацяжу» плануецца прымяняць толькі пры закупках металапрадукцыі. Рашэнне аб пераводзе на дадзены прынцып разлікаў іншых гандлёвых секцый БУТБ будзе прынята пасля аналізу зваротнай сувязі ад удзельнікаў біржавых таргоў.

news_24.01.jpg

.