Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Швейцарыя стала найбуйнейшым пакупніком рапсавага алею на БУТБ

16.09.2020

На 83%, да 5,7 млн USD, вырас аб'ём здзелак па імпарту рапсавага алею, заключаных швейцарскімі кампаніямі на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Такім чынам, Швейцарыя стала найбуйнейшым пакупніком гэтай прадукцыі на біржавых таргах. У тройку ключавых рынкаў збыту беларускага рапсавага алею таксама ўвайшла Літва з сумай здзелак за 3,5 млн USD і Эстонія з сумай здзелак за 3,3 млн USD. У першым выпадку тэмп росту да студзеня-жніўня мінулага года склаў 189%, а ў другім – 228%.

Усяго па выніках 8 месяцаў бягучага года на экспарт рэалізавана 22 тыс. т рапсавага алею на агульную суму 16,5 млн USD. Гэта ў 2 разы больш за леташні паказчык у натуральным выражэнні і амаль у 3 разы больш у вартасным. На БУТБ адзначаюць, што цікавасць замежных кампаній да беларускай прадукцыі абумоўлена, з аднаго боку, цэнавай палітыкай айчынных экспарцёраў, а з другога – актыўнай працай біржавых брокераў-нерэзідэнтаў.

«Прадукцыя перапрацоўкі рапсу карыстаецца значным попытам у краінах Еўропы. У прыватнасці, рапсавы алей шырока прымяняецца як у харчовай прамысловасці, так і для вытворчасці біядызельнага паліва. Аднак з-за жорсткіх каранцінных мер і закрыцця межаў беларускія вытворцы сутыкнуліся з цяжкасцямі пры рэалізацыі сваёй прадукцыі. У дадзенай сітуацыі для некаторых экспарцёраў біржа стала, па сутнасці, адзіным даступным каналам збыту. Прычым важную ролю ў гэтым адыгралі біржавыя брокеры-нерэзідэнты, якія нават ва ўмовах пандэміі каронавіруса змаглі прыцягнуць на біржавую пляцоўку замежных пакупнікоў. На сённяшні дзень у нас акрэдытаваны 9 такіх арганізацый з 8 краін», – паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Даведачна.
На БУТБ акрэдытаваныя 4,8 тыс. замежных кампаній, у тым ліку 450 з Літвы, 158 з Эстоніі і 7 з Швейцарыі.

.