Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Рэалізацыя сельгаспрадукцыі праз БУТБ вырасла на 8%

05.11.2020

Па выніках студзеня-кастрычніка абарот сельгаспрадукцыі на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) склаў 805 млн BYN. Гэта на 8% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Амаль трэць ад гэтай сумы прыйшлася на продажы шротаў алейных культур на ўнутраным рынку. Аб'ёмы рэалізацыі гэтай прадукцыі выраслі ў вартасным выражэнні на 15%, да 258 млн BYN. Ільвіную долю патрэбнасці ў шроце (парадку 90%) забяспечылі беларускія пастаўшчыкі, а астатнюю частку – кампаніі з Кыргызстана, Расіі і Украіны.

Акрамя шроту, павышаным попытам у айчынных спажыўцоў карысталіся зёлкавыя і кармавыя дабаўкі, сырое каровіна малако, сычужныя сыры і мясная прадукцыя. Пры гэтым дзякуючы змене стартавых цэн у ходзе біржавых таргоў беларускія сельгаспрадпрыемствы атрымалі эканамічны эфект у памеры 7 млн BYN, што на 47% больш, чым у студзені-кастрычніку 2019 г.

Што тычыцца экспарту, то на знешні рынак актыўна прадаваўся рапсавы алей, сухое малако, сметанковае масла, казеін, бураковы жом і меласа. У цэлым у бягучым годзе беларускую сельгаспрадукцыю куплялі кампаніі з 12 краін свету.

Як паведамілі ў прэс-службе БУТБ, садзейнічанне беларускім вытворцам ў выхадзе на новыя рынкі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач біржавой пляцоўкі. У прыватнасці, у 2020 г. упершыню атрымалася рэалізаваць партыю бураковага жому ў Нідэрланды, а экспарцёры сухога малака аднавілі пастаўкі ў Сінгапур.

«Выкліканае пандэміяй COVID-19 зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці прадуктаў харчавання абумовіла рост попыту на беларускую прадукцыю, а біржавая пляцоўка дазволіла айчынным экспарцёрам аператыўна знайсці пакупнікоў за мяжой. У выніку за 10 месяцаў сума экспартных здзелак, заключаных прадпрыемствамі АПК, склала 149 млн BYN. Такім чынам, леташні паказчык перавышаны на 2%», – адзначылі ў прэс-службе біржы.

.