Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Рэалізацыя мясной прадукцыі праз БУТБ павялічылася на 34%

15.10.2020

З пачатку года на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) здзейснена каля 1 тыс. здзелак па рэалізацыі мясной сыравіны для патрэб айчынных перапрацоўшчыкаў. У вартасным выражэнні аб'ём продажаў вырас на 34%, да 40,2 млн BYN.

Больш за палову ад гэтай сумы забяспечылі беларускія вытворцы. Найбольшым попытам у пакупнікоў карысталася замарожанае і астуджанае мяса буйной рагатай жывёлы, а таксама субпрадукты.

На долю замежных пастаўшчыкоў з Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы і Польшчы давялося 47% усіх здзелак з мясной прадукцыяй. За мяжой у асноўным закуплялася свініна і мяса птушкі.

На БУТБ адзначаюць, што ў апошні час павышаную актыўнасць праяўляюць буйныя мясаперапрацоўшчыкі, якія закупляюць на біржавой пляцоўцы неабходную ім сыравіну.

«У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года некаторыя мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы павялічылі аб'ёмы закупак на 50-70%. Перш за ўсё гэта тычыцца імпартнай прадукцыі. Справа ў тым, што на фоне скарачэння вытворчасці мяса ў асноўных краінах-экспарцёрах многія замежныя пастаўшчыкі істотна паднялі кошт. Аднак на біржавых таргах дзякуючы канкурэнцыі гэты скачок цэн атрымоўваецца часткова нівеліраваць. Таму сёння адным з ключавых фактараў, якія стымулююць айчынных перапрацоўшчыкаў пашыраць прымяненне біржавога механізму, з'яўляецца магчымасць зэканоміць на закупках мясной сыравіны», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

.