Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Раслінныя алеі і кармавыя дабаўкі забяспечылі больш за 40% экспарту сельгаспрадукцыі праз БУТБ

11.11.2020

Экспарт раслінных алеяў і кармавых дабавак праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) па выніках 10 месяцаў вырас у 2,3 разы і дасягнуў 26 млн USD. Такім чынам, доля гэтай прадукцыі ў агульным экспарце тавараў сельскагаспадарчай групы склала 43%. Для параўнання ў студзені-кастрычніку 2019 г. гэты паказчык складаў толькі 17%.

Росту экспартных паставак паспрыяў павышаны попыт на беларускія раслінныя алеі ў краінах Прыбалтыкі, куды была рэалізавана прадукцыя перапрацоўкі алейных на суму 14,7 млн USD. Пры гэтым лідэрам па закупках стала Літва з сумай здзелак 6,2 млн USD.

Яшчэ адным фактарам, які аказаў станоўчы ўплыў на дынаміку продажаў, стаў запуск экспартных таргоў бураковым жомам і меласай. За паўтара месяца праз БУТБ рэалізавана 12,7 тыс. т гэтай прадукцыі на суму 1,8 млн USD. Асноўны рынак збыту – краіны Еўрасаюза.

Цэнавай трэнд у бягучым годзе можна ахарактарызаваць як ўзыходзячы. Як паведамілі ў прэс-службе БУТБ, экспартныя біржавыя каціроўкі на алеі і кармавыя дабаўкі растуць прыкладна з сярэдзіны вясны. Напрыклад, рапсавы алей, які з'яўляецца адной з самых запатрабаваных таварных пазіцый, вырас у цане з 656 USD у красавіку да 846 USD/т у кастрычніку.

«Коштавая кан'юнктура, якая склалася на биржавой пляцощцы, у цэлым адлюстроўвае бягучую сітуацыю на сусветным рынку, дзе скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці выклікала істотны рост коштаў. Пры гэтым беларускія біржавыя каціроўкі некалькі ніжэй, чым у краінах Еўрапейскага саюза, што робіць прадукцыю нашых прадпрыемстваў больш канкурэнтаздольнай у параўнанні з замежнымі аналагамі», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

.